wd wp Пошук:

Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вількіцкі.

Андрэй Іпалітавіч Вількі́цкі[1] (13 чэрвеня 1858, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 сакавіка 1913, Санкт-Пецярбург) — рускі гідрограф, геадэзіст, палярны даследчык, генерал корпуса гідрографаў, начальнік Галоўнага Гідраграфічнага ўпраўлення ў 1907—1913 гадах[2][1].

Паходжанне

Андрэй Вількіцкі нарадзіўся 1 (13) чэрвеня 1858 года ў сям’і двараніна Барысаўскага павета Мінскай губерні.

Біяграфія

У 1875 годзе пачаў службу на Балтыйскім флоце юнкерам.

У 1877 годзе, пасля здачы экзаменаў спецыяльным юнкерскім класе Марскога корпуса, ён быў залічаны ў гардэмарыны.

У верасні 1878 года Вількіцкі атрымоўвае свой першы афіцэрскі чын — мічман.

У 1880 годзе скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію, спецыялізуючыся ў гідраграфіі.

У 1887 годзе быў камандзіраваны на чале арктычнай Гідраграфічнай экспедыцыі ў Хайпудырскую губу і на архіпелаг Новая Зямля для вызначэння паскарэння сілы цяжару з дапамогай маятніка. Па выніках экспедыцыі быў узнагароджаны двума залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства.

У 1894—1901 гадах праводзіў гідраграфічныя даследаванні ад вусця ракі Пячора да Енісея, у Енісейскім заліве і Обскай губе[2]. У 1907—1913 гадах кіраваў Галоўным гідраграфічным упраўленнем[1].

Памяць

Імем Вількіцкага названыя мыс, ледавік, гара і заліў на архіпелагу Новая Зямля, востраў і астравы Вількіцкага ў Карскім і астравы ва Усходне-Сібірскім морах, праліў.

У снежні 2002 года на доме № 96 па канале Грыбаедава, дзе жыў А. І. Вількіцкі, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі з’яўляецца адным з найбольш паважаных спецыялістаў у асяроддзі ваенных гідрографаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларусь, 1995
  2. 1 2 БелЭн, 1997

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Памерлі 11 сакавіка
Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гідрографы Расіі
Нарадзіліся ў 1858 годзе
Нарадзіліся 13 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Геадэзісты Расіі
Памерлі ў 1913 годзе
Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі імя М. Г. Кузняцова
Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Начальнікі гідраграфічнай службы Расіі
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Даследчыкі Арктыкі
Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Картографы Расіі
Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса