wd wp Пошук:

Андронік II Палеалог

Андро́нік II Палеало́г (грэч.: Ανδρόνικος Β’ Παλαιολόγος; 25 сакавіка 1259 — 13 лютага 1332) — імператар Візантыйскай імперыі у 12821328 гадах.

Біяграфія

У канцы 1282 года адмяніў уведзеную яго бацькам Міхаілам VIII царкоўную унію з заходняй (каталіцкай) царквой. Праводзіў палітыку далучэння да Візантыі Фесаліі, Эпіра, якія адпалі пасля чацвёртага крыжовага паходу (1204).

Андронік II працягнуў палітыку свайго бацькі па падтрымання візантыйска-мангольскага альянсу. Аднак, захаваць мірныя адносіны з качэўнікамі яму не ўдалося. У канцы яго кіравання мангольскія набегі на балканскія ўладанні імперыі працягнуліся.

Няўдала ўмяшаўся ў барацьбу паміж Венецыяй і Генуяй, што прывяло ў пачатку XIV стагоддзя да ўзмацнення засілля венецыянцаў у імперыі. Імкнучыся даць адпор моцнай турэцкай арміі, якая да гэтага часу захапіла амаль усю Малую Азію, наняў у 1303 годзе войска каталонцаў на чале з Ражэ дэ Флорам, якія пасля забойства іх галоўнакамандуючага ў 1305 годзе паднялі мяцеж, спустошылі візантыйскія ўладанні, занялі Фесалію і шэраг іншых візантыйскіх абласцей. Спробы цэнтралізаванага ўрада Андроніка выклікалі супраціўленне феадальнай знаці, якая высунула ў 1321 годзе на трон яго ўнука.

Пасля працяглай барацьбы за ўладу, інтрыг і здрады блізкіх ён быў вымушаны адрачыся ад прастола, пасля чаго ён быў сасланы ў манастыр.

Сям’я

8 лістапада 1273 года Андронік ажаніўся з дачкой караля Венгрыі Іштвана V Ганнай. Яна нарадзіла яму двух сыноў:

Праз 3 гады пасля смерці Ганны ў 1281 годзе імператар ажаніўся з Ірынай Манферацкай (якая прыняла імя Іаланда), дачкой маркграфа Манферата Гульельма VII.

Акрамя гэтых дзяцей, у басілеўса было і незаконнае нашчадства:

Зноскі

  1. Lundy D. R. Andronicus II Palaeologus, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pas L. v. Andronikus II Palaiologos // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. Andronicus II Palaeologus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Andronikos (Andronikos II. Palaiologos) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Литература

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1259 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1332 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Палеалогаў
Катэгорыя·Манархі, сілком пастрыжаныя ў манахі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізніку
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XIII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Манархі, якія адракліся ад прастола
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XIV стагоддзя