wd wp Пошук:

Сяргей Данілавіч Сказкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сказкін. Сяргей Данілавіч Ска́зкін[2] (руск.: Сергей Данилович Сказкин; 19 кастрычніка 1890 — 14 красавіка 1973) — рускі і савецкі гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук (1936), прафесар (1941), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), акадэмік Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1947), Акадэміі педагагічных навук СССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1970).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Новачаркаск. У 1908 годзе скончыў Данскі Імператара Аляксандра III кадэцкі корпус[3] і ў 1909 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1915 годзе і быў пакінуты на кафедры ўсеагульнай гісторыі для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. З 1916 года выкладаў гісторыю ў жаночай гімназіі ў Маскве, у 1919—1922 гадах — у працоўнай школе № 96. У 1920—1923 гадах С. Д. Сказкін быў звышштатным выкладчыкам факультэта грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1923—1927 і 1929—1931 гадах дацэнт Педагагічнага інстытута ў горадзе Цвер, у 1924—1929 гадах — дацэнт кафедры новай гісторыі Захаду[4] этналагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[3]. У 1932—1934 гадах С. Д. Сказкін не працаваў па стану здароўя[3]. У 1935—1941 гадах ён займаў пасаду загадчыка кафедры гісторыі Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута, у 1935—1950 гадах выкладаў у Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). У 1935—1972 гадах прафесар, з 1949 года — загадчык кафедры гісторыі сярэдніх вякоў Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1937—1962 гадах С. Д. Сказкін займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка сектара гісторыі сярэдніх вякоў Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР (у 1946—1951 гадах — намеснік дырэктара інстытута)[3]. У 1945—1960 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС[3].

Памёр С. Д. Сказкін 14 красавіка 1973 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя працы С. Д. Сказкіна па праблемах гісторыі сярэдніх вякоў (аграрныя адносіны, гісторыя сялянства ў Заходняй Еўропе, асабліва ў Францыі XVI—XVIII стагоддзяў.; ерэтычныя рухі; абсалютызм; Адраджэнне), па новай гісторыі заходнееўрапейскіх краін і гісторыі міжнародных адносін.

З 1951 года быў членам Камісіі Акадэміі навук СССР па выданню літаратурных помнікаў, адказным рэдактарам зборніка «Сярэднія вякі». З 1954 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вопросы истории», прымаў удзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання «Всемирная история». З 1963 года быў членам Археаграфічнай камісіі пры Аддзяленні гісторыі Акадэміі навук СССР, з 1966 года — членам Праграмнай камісіі па грамадскіх навуках, з 1967 года намеснікам старшыні Бюро Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР[3].

У 1966 годзе вучоны падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі Генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

Памяць

У 1974 годзе у гонар С. Д. Сказкіна адкрыта мемарыяльная дошка на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (скульптар Х. Б. Геваркян)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Сказкин Сергей Данилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Сказкин Сергей Данилович на сайце «Архивы Российской академии наук» (руск.)
  4. 1 2 Артыкул на сайце «Летопись Московского университета» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новачаркаску
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Медыявісты
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Археографы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве