wd wp Пошук:

Анатоль Сцяпанавіч Вялюгін

Анатоль Сцяпанавіч Вялю́гін (27 снежня 1923, в. Машканы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 1994) — беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1969).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і фельчара. У 1939—1940 гадах, будучы студэнтам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута, працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». З верасня 1941 вучыўся ў Свярдлоўскім педагагічным інстытуце. У 1942 прызваны ў Чырвоную Армію, вучыўся ў Лугінскай авіяшколе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943 быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. У 1945-46 г. — літсупрацоўнік у газеце «Літаратура і мастацтва»[3]. У 1948 г. скончыў завочна Мінскі педагагічны інстытут. Працаваў у прэсе, у 1946-84 г. з невялікімі перапынкамі працаваў рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1946.

Творчасць

Вершы

Друкаваўся з 1934. Першы зборнік вершаў «Салют у Мінску» (1947)[3]. Актыўна выступаць з вершамі пачаў з 1938. Лірыка А. Вялюгіна — дасягненне беларускай паэзіі[4]. Яго творчасці ўласцівы яркая метафарычнасць, асацыятыўная вобразнасць, філігранная апрацоўка слова. У паэзіі А. Вялюгіна шчырае апяванне роднай зямлі, пранікнёная споведзь паэта-франтавіка, які прайшоў суровыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, разнастайныя грамадзянскія і інтымныя пачуцці сучасніка[3]: зборнікі «Негарэльская арка» (1949), «На подступах» (1952), «На зоры займае» (1958), «Насцеж» (1960), «Адрас любві» (1964, выбранае), «Вершы і балады» (1969), «Верасовы ўзятак» (1974), «Песня зялёнага дуба» (1989), «3 белага камення — сіняе пламенне» (1993), патрыятычныя матывы («Прызнанне ў любові»), пантэістычнае стаўленне да прыроды («Спелы бор»). У жанры паэмы распрацоўваў гісторыка-рэвалюцыйную тэму («Бацька Дняпро», 1955, «Вецер з Волгі», 1963).

Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы» (1949), «Тры гудкі» (1951), «Рыбы нашых рэк» (1952), «Дзіцячы сад» (1954), «Вада і вуда» (1967).

Драматургія

Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі двухсерыйны тэлефільм «Рэха ў пушчы» (1977), мастацкі фільм «Глядзіце на траву» (1985) і 40 дакументальных фільмаў: «Дарога без прывалу» (1964, з Р. Няхаем), «Балада пра маці» (1965), «Бацька Нёман» (1966), «Арліная крыніца» (1966), «Генерал Пушча» (1967), «Белая вежа» (з С. Сплашновым, 1968), «Там, за ракой — Дзяржынава» (1968), «Агонь» (1969), «Таямніца Івянецкай пушчы» (1970), «Я — крэпасць, вяду бой» (1972), «А зязюля кукавала» (1972), «Магілёў — дні і ночы мужнасці» (1974), «Гарызонты дарог» (1977), «Навальнічная далеч памяці» (1985) і інш.

Пераклады

У перакладзе А. Вялюгіна на беларускую мову асобнымі выданнямі выйшлі: М. Лермантаў «Каўказскі палоннік» і «Баярын Орша» (паэмы, 1950), Ю. Тувім «Падарунак дзецям» (1956, з С. Дзяргаем), Э. Межэлайціс(руск.) бел. «Паэма братэрства» (з М. Калачынскім, 1958); кнігі для дзяцей П. Варанько(руск.) бел. «Хлопчык Памагай» (1958), Д. Белавус(укр.) бел. «Птушыныя галасы» (1960); паэмы М. Нагнібеды(руск.) бел. «Званы Хатыні» (1973) і «Матулям з Расон» (1979). Пераклаў паасобныя вершы У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Бранеўскага, М. Ціханава, Л. Украінкі, М. Рыльскага(руск.) бел., А. Малышкі(руск.) бел. і інш[3]. Склаў зборнікі «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Узнагароды і прэміі

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за паэму «Вецер з Волгі»[3], Дзяржаўнай прэміі БССР (1968) за кінасцэнарый «Генерал Пушча».

Зноскі

  1. Велюгин Анатолий Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.
  3. 1 2 3 4 5 Велюгин Анатолий Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  4. М. Скобла (БелЭн. Т. 4. 1997)

Бібліяграфія

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 снежня
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР