wd wp Пошук:

Хвоі гамоняць

«Хвоі гамоняць», іншыя назвы «Атаман Муха», «Атаман Аса» (руск.: Сосны шумят) — нямы героіка-прыгодніцкі фільм тэлекампаніі Белдзяржкіно, зняты ў 1929 годзе. Экранізацыя па матывах аповесці беларускага пісьменніка Анатоля Вольнага «Два» (1929). Фільм не захаваўся[1].

У ролях

Акцёр Роля
Іван Капралаў Атаман Аса Атаман Аса
Іван Качалаў Змітро Змітро
Вера Пола Алеська Алеська
М. Шувалов Граф Граф
Л. Бантышева Графіня-маці Графіня-маці
А. Кудзелька Графіня-дачка Графіня-дачка
Фёдар Слаўскі Камердынер і шпік Камердынер і шпік
Канстанцін Карэнін Начальнік контрразведкі Начальнік контрразведкі

Здымачная група

Аўтар сцэнарыяАнатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін(руск.) бел.
Рэжысёр-пастаноўшчыкЛеанід Малчанаў
Аператар-пастаноўшчыкМікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты(руск.) бел.
Мастак-пастаноўшчыкМіхаіл Літвак

Значэнне фільма

Фільм меў доўгі пракатны лёс — ён ішоў на экранах шмат гадоў, а калі ў 1936 годзе спатрэбіліся новыя копіі, то высветлілася, што адсутнічаюць негатывы амаль дзвюх частак. Пасля гэтага рэжысёру Сяргею Сплашнову і аператару Барысу Рабаву было даручана перазняць і паўтарыць згубленыя сцэны. Гэты выпадак — унікальная з’ява ў гісторыі беларускага кіно[2].

Зноскі

  1. Сосны шумят (руск.)
  2. Экран и культурное наследие Беларуси

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы 1929 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямыя фільмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)