wd wp Пошук:

Анатоль Валянцінавіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў. Анатоль Валянцінавіч Волкаў (нар. 12 (25) лістапада 1908, Пенза, Расія — 21 снежня 1985) — беларускі мастак-графік і жывапісец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака Валянціна Волкава. Першыя мастацкія веды атрымаў ад сваёй маці Марты Мікалаеўны, якая вучылася ў Маскоўскім Вучылішчы жывапісу, ваяння і дойлідства. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1925—1930 гг. у В. В. Волкава, М. Г. Эндэ, Ф. А. Фогта, В. М. Руцая. Выставачная дзейнасць пачалася на першай Усебеларускай выстаўцы 1925 г. Пасля сканчэння тэхнікума выкладаў выяўленчае мастацтва ў Магілёве, Веліжы (1930—1933). У 1933 г. пераехаў у Менск[1].

У 1944—1945 гады супрацоўнічаў у сатырычным выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», у 1945—1980 у часопісе «Вожык»[2]. Быў адным са стваральнікаў дзіцячага часопіса «Вясёлка»[1].

Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940), у 1964—1966 гг. узначальваў графічную секцыю[1].

Творчасць

Працаваў у галіне выяўленчай сатыры (карыкатура, плакат), кніжнай і станковай графікі, жывапісу. У яго сатырычных малюнках і карыкатурах дасканалая кампазіцыя, індывідуалізацыя, гіпербалічнае шаржыраванне сатырычнага тыпажу («Партызанскі воз», «Лайдак на сенакосе» і інш.)[2].

Аформіў і ілюстраваў кнігі «Дрыгва» (1940) і «Новая зямля» (1949) Я. Коласа, «Баранаў Васіль» А. Куляшова (1941), «Мушка-зелянушка» М. Багдановіча (1947, 1952), «Казка пра папа і работніка яго Балду» А. Пушкіна (1950), «Выбраныя творы» М. Гогаля (1952), «Аповесці» (1957) і «Міколка-паравоз» (1965) М. Лынькова[2], кнігі Я. Купалы, а таксама творы Цёткі (А. Пашкевіч), Э. Самуйлёнка, М. Паслядовіча, Я. Маўра, Я. Брыля, У. Корбана, А. Васілевіч, П. Бажова, Л. Талстога[1], зборнікі беларускіх народных казак у апрацоўцы А. Якімовіча «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980) і інш. Сярод станковых твораў: серыі акварэлей «Мінск і яго жыхары» (1958), «Юньм мінчане» (1968), «Дзеці 1920-х г.» (1969) і інш[2].

Жывапісныя палотны: «Пчальнік» (1943), «Янка Купала на адпачынку» (1949), «Першага верасня» (1950), «Снежкі» (1957) і інш[2]. Аўтар серыі акварэляў, прысвечаных Мінску, некалькіх алейных жывапісных палотнаў[1].

Сям’я

Бацька Сяргея Волкава, таксама мастака[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Волкаў Анатоль Валянцінавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. 1 2 3 4 5 Волкаў Анатоль Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучні Фёдара Фогта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы