wd wp Пошук:

Міхаіл Георгіевіч Эндэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эндэ. Міхаіл Георгіевіч Эндэ (1888, Перм — 16 красавіка 1932) — жывапісец, графік і педагог. Член Усебеларускага аб’яднання (асацыяцыі) мастакоў у 1927—1930 гг.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Перм (Расія) у сям’і выкладчыка нямецкай мовы. Дзяцінства правеў у Магілёве. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы(руск.) бел.(1905—1909), у Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1909—1911), аднак Акадэміі не скончыў за недахопам сродкаў. Член «Таварыства мастакоў» у Пецярбургу. З 1911 г. працаваў выкладчыкам малявання ў гімназіях Наваржэва, Гарадка, Веліжа. У 1918 г. быў ініцыятарам стварэння ў Веліжскай мастацкай школы, куды ён некалькі пазней запрасіў сваіх сябраў па Акадэміі В. В. Волкава і М. А. Керзіна. У 1923—1930 гг. працаваў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, дзе выкладаў дэкаратыўны жывапіс і асновы плакату. Удзельнік Усебеларускіх мастацкіх выставак у 1925, 1927, 1929 гг., выстаўкі мастацтва народаў СССР у Маскве (1927).

У 1931 г. выехаў у Маскву, дзе пачаў працаваць мастаком у газеце «Вячэрняя Масква». Трагічна загінуў у 1932 г. у выніку няшчаснага выпадка[1].

Творчасць

Вокладка каталога першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі (1925).

У 1924 годзе сумесна з Валянцінам Волкавым удзельнічаў у стварэнні манументальна-дэкаратыўных твораў — пано ў фае віцебскага кінатэатра «Мастацкі», дзе яму належала кампазіцыя з выявай урачыстага шэсця беларускага народа. Сярод жывапісных работ М. Г. Эндэ: «Партызаны» (1924) «Працаўніца» (1928), «Беларусь», «Дзеці», «За работай», «Трактар» і інш. Новы змест яго твораў увасабляўся з дапамогай прыёмаў, нагадаваючых стыль Мадэрн.

Выканаў вокладку першага нумара краязнаўчага часопіса «Наш край» (1925). Займаўся афармленнем і ілюстраваннем кніг, у тым ліку беларускіх народных казак ў апрацоўцы Я. Коласа «Воўк і дурань» (1928), «Сабака і воўк» (1930). Разам з мастакамі Валянцінам Волкавым і Уладзімірам Хрусталёвым афармляў кнігу «У нас і ў іх» (1928).

Зноскі

  1. Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі: з музейных, прыватных збораў і карпаратыўнай калекцыі ААТ “Белгазпрамбанк”: каталог выстаўкі, 27.03–10.07.2014 / навуковы рэдактар Б. А. Лазука. — Мн.,: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 407. — 629 с. — 600 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермі
Катэгорыя·Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Постаці Віцебска
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка