wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Юрэвіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрэвіч. Анатоль Юрэвіч (нар. 12 жніўня 1957, Будзенічы, Старадарожскі раён) — беларускі футбольны трэнер. У цяперашні час працуе ў клубе «Энергетык-БДУ».

Трэнерская кар’ера

Кар’ера іграка была перарвана цяжкай траўмай у 17-гадовым узросце. У 1978 годзе скончыў БДІФК. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1977 годзе ў мінскай футбольнай школе моладзі. Пасля працаваў у юнацкіх зборных БССР розных узростаў.

«Ведрыч»

У 1990 годзе ўзначаліў рэчыцкі «Спадарожнік» (пазней пераменаваны ў «Ведрыч»). Вывеў гэты клуб у Першую лігу чэмпіянату Беларусі (мацнейшы дывізіён). Таксама спрычыніўся да галоўнага дасягнення рэчыцкага клуба — выхаду ў фінал Кубка Беларусі 1992/93 (пакінуў пасаду галоўнага трэнера да фіналу).

МПКЦ

У 1993 годзе стаў галоўным трэнерам мазырскага «Палесся», які пазней змяніў назву на МПКЦ. Па выніках сезона 1994/1995 вывеў МПКЦ у Першую лігу, дзе мазырская каманда стварыла канкурэнцыю тагачаснаму флагману беларускага футбола — мінскаму «Дынама». У чэмпіянаце другой паловы 1995 года «Дынама» ва ўпартай барацьбе здолела адстаяць чэмпіёнскі тытул, хоць і саступіла МПКЦ у асабістай сустэчы. Мазырскі клуб жа адразу пасля выхаду ў эліту ўзяў срэбныя медалі.

У сезоне 1996 Юрэвіч разам з камандай аформіў дубль: спачатку выйграў Кубак Беларусі, а пасля перамогі ў апошнім туры стаў чэмпіёнам краіны, пакінуўшы ззаду мінскае «Дынама». Такім чынам, упершыню пасля заснавання чэмпіянату незалежнай Беларусі «Дынама» не здолела выйграць чэмпіёнства.

«Тарпеда» і «Лакаматыў»

У лютым 1997 года Юрэвіч пакінуў МПКЦ і перайшоў на працу ў мінскае «Тарпеда», якое ўзначальваў да 2001 года. Разам з клубам на працягу некалькіх сезонаў знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы.

У 2002 годзе стаў галоўным трэнерам маладога клуба — мінскага «Лакаматыва». Гэты клуб стаў трэцім, які Юрэвіч вывеў у мацнейшы свет беларускага футбола. У «Лакаматыве» пад кіраўніцтвам Юрэвіча працавала шмат вядомых у будучыні трэнераў: Леанід Кучук, Алег Кубараў, Алег Конанаў, Уладзімір Гольмак. Тым не менш, па выніках сезона 2003 «Лакаматыў» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2004 годзе Юрэвіч працаваў галоўным трэнерам і спартыўным дырэктарам запарожскага «Металурга». У 2005 годзе вярнуўся ў «Лакаматыў», які зноў атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. Улетку 2006 годзе пакінуў пасаду галоўнага трэнера і сканцэнтраваўся на адміністратарскай працы.

«Гомель»

У студзені 2007 года стаў галоўным трэнерам «Гомеля». Дзякуючы Юрэвічу ў складзе «Гомеля» з’явіўся бразілец Рэнан Брэсан, які ў далейшым стаў выступаць за зборную Беларусі. У сезоне 2007 Юрэвіч прывёў «Гомель» да срэбных медалёў, але ў сезоне 2008 клуб выступаў не так добра і ў жніўні 2008 года Юрэвіч быў звольнены з пасады галоўнага трэнера.

У Казахстане

З 2010 года стаў працаваць у Казахстане. Спачатку ўзначальваў розныя клубы, а ў снежні 2011 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам Федэрацыі футбола Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да канца 2013 года.

У снежні 2013 года перайшоў на працу ў клуб «Атырау». Спачатку планавалася што Юрэвіч будзе асістэнтам галоўнага трэнера Уладзіміра Бяляўскага[1], але пазней менавіта Юрэвіч быў прызначаны галоўным трэнерам[2]. У ліпені 2014 года па стане здароўя пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].

«Энергетык-БДУ»

У студзені 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці асістэнта Уладзіміра Бяляўскага[4]. Не займаў фармальных пасад у клубе, але пры гэтым кантраляваў трэніровачны працэс. Пад кіраўніцтвам Юрэвіча клуб, які хутка змяніў назву на «Энергетык-БДУ», па выніках сезона 2018 выйшаў у Вышэйшую лігу.

Трэнерскія дасягненні

Зноскі

  1. Белорус Владимир Белявский стал главным тренером «Атырау», Юревич будет работать в структуре этого клуба
  2. Анатолий Юревич стал главным тренером «Атырау»
  3. Белорусские тренеры Анатолий Юревич и Владимир Белявский покинули «Атырау»
  4. Анатолий Юревич и Белявский вошли в тренерский штаб «Звезды-БГУ», Родненок и Радьков возглавили юношеские команды
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Трэнеры ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Трэнеры ФК Акжайык Уральск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 жніўня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Атырау
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Трэнеры ФК Гомель