wd wp Пошук:

Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабаджанян. Амаза́сп Хачату́равіч Бабаджаня́н (арм.: Համազասպ Խաչատուրի Բաբաջանյան; 5 (18) лютага 1906 года, сяло Чардахлы, Елізаветпальская губерня, зараз Шамкірскі раён, Азербайджан1 лістапада 1977 года, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, Галоўны маршал бранятанкавых войскаў (29 красавіка 1975 года). Герой Савецкага Саюза (26 красавіка 1944 года).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6 і 7 скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР. Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР. Член ЦК Камуністычнай партыі Украіны.

Пачатковая біяграфія

Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян нарадзіўся 18 лютага 1906 года ў сяле Чардахлы Елізаветпальскай губерні цяпер Шамхорскага раёна Азербайджана ў армянскай сялянскай сям’і, у якой былі 8 дзяцей.

Пасля сканчэння пяці класаў сярэдняй школы працаваў у бацькаўскай гаспадарцы і парабкаваў.

У 1924 годзе ўступіў у камсамол, пасля чаго стаў першым сакратаром сельскай камсамольскай ячэйкі.

Вайсковая служба

Даваенны час

У верасні 1925 года быў закліканы ў шэрагі РСЧА па камсамольскім закліку, пасля чаго быў скіраваны на навуку ў Армянскую пяхотную школу, дыслакаваную ў Ерэване, а пасля яе расфармавання ў верасні 1926 года быў пераведзены ў Закаўказскую вайсковую пяхотную школу, дыслакаваную ў Тбілісі. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі УКП(б).

Пасля сканчэння школы Бабаджанян у верасні 1929 года быў скіраваны ў 7-ы Каўказскі стралковы полк (Каўказская Чырванасцяжная армія), дзе служыў на пасадах камандзіра ўзвода, сакратара партбюро асобнага батальёна і камандзіра роты, знаходзячыся на якіх, браў удзел у баявых дзеяннях супраць бандфармаванняў і антысавецкіх выступленняў. У адным з баёў быў паранены.

У сакавіку 1934 года быў пераведзены ў 3-і кулямётны полк, дыслакаваны ў Баку, дзе служыў на пасадах камандзіра кулямётнай роты, камандзіра кулямётнага батальёна і памагатага начальніка штаба палка. У кастрычніку 1937 года быў прызначаны на пасаду начальніка 1-га аддзяленні штаба пункта ППА Закаўказскай ваеннай акругі ў Баку, у жніўні 1938 года — на пасаду начальніка штаба 3-га кулямётнага палка, а ў кастрычніку таго ж года — на пасаду памагатага камандзіра 2-га кулямётнага палка (Ленінградская ваенная акруга). Неўзабаве ўзяў удзел у ходзе савецка-фінскай вайны, падчас якой у баі 18 лютага 1940 года быў паранены.

Пасля акрыяння Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян у снежні 1940 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра 493-га стралковага палка, у студзені 1941 года — на пасаду намесніка камандзіра 751-га стралковага палка (Паўночна-Каўказская ваенная акруга), а ў красавіку таго ж года — на пасаду памагатага начальніка 1-га аддзялення аператыўнага аддзела штаба 19-ай арміі.

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку вайны 19-ая армія была перадыслакавана і ўлучана ў склад Заходняга фронту. У жніўні 1941 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду камандзіра 395-га стралковага палка (127-я стралковая дывізія, ператвораная 18 верасня ў 2-ю гвардзейскую), пасля чаго браў удзел у ходзе Смаленскай бітвы і Ельнінскай наступальнай аперацыі, пасля сканчэння якіх браў удзел у складзе аператыўнай групы пад камандаваннем генерала А. М. Ермакова падчас абарончых і наступальных баявых дзеянняў у раёне горада Глухаў і ў Арлоўска-Бранскай абарончай аперацыі, а потым вёў абарончыя баявыя дзеянні пад Курскам і Цімам.

Напачатку чэрвеня 1942 года Бабаджанян быў скіраваны на навуку на паскораны курс пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, пасля сканчэння якога пад канец жніўня таго ж года быў прызначаны на пасаду камандзіра 3-й механізаванай брыгады, якая неўзабаве ўзяла ўдзел у Курскай бітве.

У кастрычніку 1943 года 3-я механізаваная брыгада была ператворана ў 20-ю гвардзейскую, пасля чаго брала ўдзел у Жытомірска-Бярдзічаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Праскураўска-Чарнавіцкай і Ільвоўска-Сандомірскай наступальных аперацыях.

Войскі 1-га Украінскага фронту аднавілі наступленне…. Ужо 24 сакавіка 20-я гвардзейская механізаваная брыгада палкоўніка А. Х. Бабаджаняна выйшла ў Залешчыкаў да Днестру, завошта яе камандзіру было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

— Дважды Герой Советского Союза Маршал Советского Союза Василевский А.М. Дело всей жизни. Издание второе, дополненное. - М: Издательство Политической литературы, 1975. С.402.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1944 года за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі частак 20-й гвардзейскай механізаванай брыгады і паспяховае фарсіраванне ёю ў ліку першых ракі Днестр, за асабістую мужнасць гвардыі палкоўніку Амазаспу Хачатуравічу Бабаджаняну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

25 жніўня 1944 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду камандзіра 11-га гвардзейскага танкавага корпуса, які неўзабаве ўзяў удзел у ходзе Вісла-Одарскай і Берлінскай наступальных аперацый. За вызваленне гарадоў Тамашуў, Лодзь, Куна, Ленчыца і Гостынь і выяўлены пры гэтым гераізм і мужнасць корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, за авалоданне гарадамі Тчэў, Вейхерава і Пуцкордэнам Суворава 2 ступені, а за ўдзел у вызваленні Берліна корпусу была прысвоена ганаровая назва «Берлінскі». За выдатнае кіраўніцтва і правядзенне наступальных баёў корпуса па прарыве абароны праціўніка і разгроме вузлоў супраціву і выяўленую пры гэтым мужнасць і самаахвярнасць Амазасп Хачатурович Бабаджанян быў узнагароджаны ордэнамі Суворава 1 і 2 ступеняў.

За час вайны злучэнні пад камандаваннем Бабаджаняна 15 раз згадваліся ў загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі СССР І. В. Сталіна[3].

Паваенная кар’ера

Пасля сканчэння вайны Бабаджанян працягнуў камандаваць корпусам, які ў ліпені 1945 года быў ператвораны ў 11-ю гвардзейскую танкавую дывізію.

У студзені 1947 года быў скіраваны на навуку ў Вышэйшую ваенную акадэмію імя К. Я. Варашылава, пасля сканчэння якой у 1948 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба, у верасні 1950 года — на пасаду камандуючага 2-ай гвардзейскай механізаванай арміі, а ў маі 1956 года — на пасаду камандуючага 8-ай механізаванай арміі. Генерал-лейтэнант танкавых войскаў (3.08.1953).

Браў удзел падчас падаўленне антысавецкіх выступленняў у Венгрыі, завошта быў узнагароджаны ордэнам Кутузава 1 ступеня.

У студзені 1958 года Бабаджанян быў прызначаны на пасаду 1-га намесніка камандуючага войскамі і члена Ваеннага савета Прыкарпацкай ваеннай акругі, у чэрвені 1959 года — на пасаду камандуючага Адэскай ваеннай акругі, у верасні 1967 года — на пасаду начальніка Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага, а ў маі 1969 года — на пасаду начальніка танкавых войскаў Савецкага Войска і члена Ваеннага Савета Сухапутных войскаў.

Галоўны маршал бранятанкавых войскаў Амазасп Хачатуравіч Бабаджанян памёр 1 лістапада 1977 года ў шпіталі імя П. В. Мандрыкі. Пахаваны на Новадзявочых могілках (надмагілле — скульптары А. Шыраз, Р. Джулакян, архітэктар К. Сейланаў)

Зноскі

  1. Бабаджанян Амазасп Хачатурович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Amasasp Babadschanjan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. БЛАГОДАРНОСТЬ БЕЗ БЛАГОВОЛЕНИЯ Архівавана 25 снежня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Камандуючыя Адэскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Начальнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Елізаветпальскім павеце
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Маршалы бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Танкісты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза