wd wp Пошук:

Вярхоўны Савет РСФСР

Вярхоўны Савет РСФСР — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады РСФСР у 1937—1990 гадах.

Упершыню Вярхоўны Савет РСФСР быў абраны 26 чэрвеня 1938 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1936 года і Канстытуцыяй РСФСР 1937 года, да Вярхоўнага Савета РСФСР пераходзілі ўсе дзяржаўныя паўнамоцтвы Усерасійскага з’езда Саветаў. Вярхоўны Савет абіраўся на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры таемным галасаванні грамадзянамі старэйшымі за 18 гадоў, без адрознення полу, рэлігіі і нацыянальнасці, тэрмінам на 4 гады (а з 1978 года — тэрмінам на 5 гадоў). Усяго было праведзена 11 выбарных скліканняў Вярхоўнага Савета РСФСР, ва ўсіх скліканнях пераважалі члены КПСС.

Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР

Да 1990 года дэ-юрэ вышэйшай службовай асобай у РСФСР з’яўляўся Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР. Пры гэтым у адрозненне ад іншых саюзных рэспублік у РСФСР да 1990 года адсутнічала ўласная камуністычная партыя і не было ўласных першых сакратароў (якія ў іншых рэспубліках валодалі адносна самастойнай уладай).

Пасля прыняцця паправак да Канстытуцыі РСФСР у кастрычніку 1989 года, у новай рэдакцыі пасада Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета была выключана, а кіраўніцтва парламентам рэспублікі ў маі 1990 года перайшло непасрэдна да Старшыні Вярхоўнага Савета РСФСР.

14 лістапада — 23 снежня 1966 пасада вакантная (абавязкі выконвалі намеснікі старшыні: Цімафей Аркадзьевіч Ахазаў і Пётр Пятровіч Сысоеў)

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вярхоўныя Саветы саюзных рэспублік СССР
Катэгорыя·РСФСР