wd wp Пошук:

Аляксей Віктаравіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Краўчанка (нар. 15 студзеня 1985, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца і галоўны трэнер гомельскага «Паперпрама».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пазней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў пастаянным іграком асновы «Віцебска», а пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Не замацаваўся ў брэсцкім клубе і ў жніўні 2013 года перайшоў у «Ведрыч-97»[2], дзе стаў пастаянна гуляць у аснове. У красавіку 2014 года зноў стаў іграком «Віцебска», якому ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся асноўным іграком віцебскага клуба і ў сезоне 2015, але стаў выступаць ужо на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе» (з 2017 года — «Лакаматыў»), з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт[4]. На працягу чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды.

У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

У студзені 2005 года згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.

Трэнерская кар’ера

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 года, пасля таго як клуб пакінуў галоўны трэнер Віктар Кумыкоў, стаў кіраваць трэніровачным працэсам і рыхтаваць асноўную каманду рэчыччан да матчаў, фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зняўся са спаборніцтваў.

Пасля спынення існавання «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам клуба[5].

Дасягненні

Зноскі

  1. Aleksey Kravchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Ведрич-97” пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером
  3. Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают “Витебск”
  4. Кравченко, Архипцев и Павел Трубило перешли в «Гомельжелдортранс»
  5. Алексей Кравченко утвержден главным тренером ФК «Бумпром»
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Трэнеры ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК ДБК Гомель
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Паперпрам Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Паперпрам Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель