У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Халецкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Халецкі (нар. 19 чэрвеня 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Выхаванец мінскай футбольнай школы, доўгі час гуляў за БАТЭ, але не здолеў замацавацца ў аснове. Пазней выступаў за розныя беларускія клубы, гуляў ва Узбекістане.
У студзені 2011 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай». Большую частку сезона 2012 прапусціў з-за траўмы.
У красавіку 2013 года перайшоў у «Віцебск», але ў жніўні 2013 года пакінуў віцебскі клуб і стаў іграком «Слуцка»[2]. Дапамог слуцкаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[3]. У якасці асноўнага абаронцы прывёў мікашэвіцкі клуб да перамогі ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.
Згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.
У студзені 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў «Гарадзеі»[6]. Заставаўся трэнерам «Гарадзеі» да студзеня 2021 года, калі разам з усім трэнерскім штабам пакінуў клуб[7], а неўзабаве «Гарадзея» спыніла існаванне. Пазней стаў працаваць з дзіцячымі камандамі ў Польшчы[8].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | дубль | БАТЭ | ![]() | 12 | 2 |
2002 | дубль | БАТЭ | ![]() | 21 | 1 |
2003 | дубль | БАТЭ | ![]() | 25 | 1 |
2004 | Д1 | Зорка-ВА-БДУ | ![]() | 7 | 0 |
2005 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 16 | 0 |
2006 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 20 | 2 |
2008 (1) | дубль | БАТЭ | ![]() | 7 | 0 |
2008 (2) | Д1 | Тарпеда | ![]() | 13 | 0 |
2009 | Д2 | Белшына | ![]() | 25 | 2 |
2010 (1) | Д1 | Маш’ал | ![]() | 9 | 0 |
2010 (2) | Д1 | Віцебск | ![]() | 12 | 0 |
2011 | Д1 | Белшына | ![]() | 23 | 1 |
2012 | Д1 | Белшына | ![]() | 9 | 1 |
2013 (1) | Д2 | Віцебск | ![]() | 12 | 3 |
2013 (2) | Д2 | Слуцк | ![]() | 10 | 1 |
2014 | Д2 | Граніт | ![]() | 28 | 3 |
2015 | Д2 | Гарадзея | ![]() | 26 | 0 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 6 | 0 |