.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Анатолевіч Дулуб (нар. 20 верасня 1965, Калінкавічы, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам украінскага клуба «Львоў».
Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3, гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Польшчы, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі.
Алег Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто забіў пяць мячоў у адной гульні[1].
Трэнерскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнерам дзяржынскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Пазней быў трэнерам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Мінска». З 2007 па 2014 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў розных клубах беларускай Вышэйшай лігі.
У маі 2015 года ўзначаліў клуб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Вышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 года стаў галоўным трэнерам украінскага «Карпаты»[2], але па заканчэнні сезона 2016/17 у чэрвені 2017 года пакінуў пасаду па сямейных абставінах[3].
У верасні 2017 года ўзначаліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў снежні таго ж года. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[4]. Пачаў сезон у Вышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Суперкубку і Кубку Беларусі брэсцкаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 года, на наступны дзень пасля паражэння ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера барысаўчан[5].
У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[6], а ў маі таго ж года ўзначаліў казахстанскі клуб «Атырау»[7]. У верасні 2019 года, пасля пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце Казахстана, кантракт спецыяліста з клубам быў разарваны[8].
У студзені 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крумкачоў»[9]. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 года[10].
У верасні 2021 года быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ўкраінскага «Львова»[11].