wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф

Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (ням.: Alexander Theodor von Middendorff; 18 жніўня 1815 - 24 студзеня 1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Эстляндской губерні Расійскай імперыі (па іншых дадзеных, у Санкт-Пецярбургу).

Адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Тартускага ўніверсітэта (1832-1837), які скончыў у званні ўрача.

Два гады працаваў у Аўстрыі і Германіі, дзе спецыялізаваўся ў галіне заалогіі, этнаграфіі, антрапалогіі.

У 1839 годзе быў прызначаны ад’юнктам пры кафедры заалогіі ва ўніверсітэце Святога Уладзіміра (Кіеў).

У 1840 годзе Мідэндорф ўдзельнічаў у лапландскай экспедыцыі К. М. Бэра, збіраў матэрыялы па арніталогіі, малакалогіі і геалогіі Лапландыі.

У 1842 годзе Акадэмія навук па рэкамендацыі К. М. Бэра даручыла Мідэндорфу арганізаваць экспедыцыю ў Паўночную і Усходнюю Сібір. У перыяд падрыхтоўкі экспедыцыі Мідэндорф склаў карту Таймыра, выкарыстоўваючы працы С. І. Чалюскіна і X. П. Лапцева.

У перыяд сваёй экспедыцыі ў Паўночную Сібір і на Далёкі Ўсход у 1842-1845 адкрыў плато Путарана, стаў першым даследчыкам паўвострава Таймыр, Паўночна-Сібірскай нізіны, Амурска-Зейскай раўніны, Станавога хрыбта, ніжняй часткі басейна Амура, паўднёвага ўзбярэжжа Ахоцкага мора, Удска-Тугурскага прыпалявання, Шантарскіх астравоў. Справаздача Мідэндорфа аб экспедыцыі была для свайго часу найбольш поўным натуральна-гістарычным апісаннем Сібіры.

У ліку навуковых дасягненняў Аляксандра Мідэндорфа першае этнаграфічнае апісанне шэрагу сібірскіх народаў і першая навуковая характарыстыка клімату Сібіры, вызначэнне паўднёвай мяжы распаўсюджвання шматгадовай («вечнай») мерзлаты, вызначэнне занальнасці расліннасці, фармулёўка т. зв. «Закона Мідэндорфа», які тлумачыць прычыны звілістасці паўночнай мяжы лясоў.

У 1852 годзе Аляксандр Мідэндорф быў абраны ардынарным акадэмікам Пецярбургскай акадэміі навук, а ў 1855 годзе - абавязковым сакратаром акадэміі.

У 1867 годзе Мідэндорф суправаджаў у падарожжы па Расіі вялікага князя Аляксея Аляксандравіча, у 1869 - вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча.

У 1870 годзе, суправаджаючы Аляксея Аляксандравіча ў падарожжы па Белым моры і на Новую Зямлю, зрабіў важныя назіранні адносна Гальфстрыму на ўсход ад Нардкапа, адкрыў Нардкапскае цячэнне ў Баранцавым моры.

У 1870 годзе даследаваў Барабінскі стэп, у 1878-м - Ферганскую даліну.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Alexander Theodor Middendorf // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119211963 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці іпалогіі
Катэгорыя·Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцыны
Катэгорыя·Выкладчыкі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Эрлангенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Арнітолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Арнітолагі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Біёлагі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Далёкага Усходу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1815 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Батанікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Гісторыя Сібіры
Катэгорыя·Падарожнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Ліфляндскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Сібіры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені