wd wp Пошук:

Ферганская даліна

Ферганская даліна, Ферганская катлавіна (узб.: Farg‘ona vodiysi, тадж. водии Фарғона, кірг.: Фергана өрөөнү) — міжгорная катлавіна ў гарах Сярэдняй Азіі, ва Узбекістане, Кыргызстане, Таджыкістане. Абмежавана на поўначы гарамі Цянь-Шаня, на поўдні — Гісара-Алая; на захадзе злучаецца з Галодным стэпам. У плане нагадвае эліпс даўжынёй каля 300 і шырынёй да 170 км. Плошча каля 22 тыс. км², а разам з навакольнымі гарамі да 80 тыс. км². Вышыня днішча ад 330 метраў на захадзе да 1000 метраў на ўсходзе. Складзена з алювіяльных і пралювіяльных адкладаў. Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы, вугаль, сурма, ртуць, жалезныя, медныя, поліметалічныя руды, сера.

На паўднёвым усходзе паласа адыраў, на паўночным захадзе — нізкагорныя грады (вышыня да 1009 метраў). Клімат кантынентальны, сухі. Сярэдняя тэмпература студзеня −3 °C, ліпеня 24-27 °C. Ападкаў ад 100 мм у цэнтральнай частцы да 500 мм на ўсходзе.

Галоўная рака: Сырдар’я. Вялікі Ферганскі канал, Паўднёвы Ферганскі канал, Кайраккумскае вадасховішча. Участкі пасчанай пустыні, саланчакі.

Большая частка тэрыторыі пад бавоўнікам, садамі і вінаграднікамі. Шаўкаводства. Галоўныя гарады: Худжанд (Таджыкістан), Андыжан, Каканд, Наманган, Фергана (Узбекістан), Ош (Кыргызстан).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сярэдняя Азія
Катэгорыя·Ферганскі вілает
Катэгорыя·Рэльеф Узбекістана
Катэгорыя·Геаграфія Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Даліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара