wd wp Пошук:

Геакрыялогія

Геакрыялогія, мерзлотазнаўства — раздзел геалогіі і крыялогіі, які вывучае мёрзлыя горныя пароды, асаблівасці іх складу, будовы, заканамернасці фармавання, развіцці ў часе і прасторы, а таксама мярзлотна-геалагічныя працэсы і з’явы. Аб’ектам даследавання геакрыялогіі з’яўляецца мерзлая зона літасферы або крыялітазона.

Геакрыялогія як самастойная галіна ведаў аб мёрзлых горных пародах (глебах, грунтах) аформілася ў СССР у 1920-х гадах на стыку геалагічных, геаграфічных, геафізічных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін. Станаўленне і развіццё геакрыялогіі ў Расіі звязана з імёнамі выбітных прыродазнаўцаў У. І. Вярнадскага, У. А. Обручава, М. І. Сумгіна.

Нараўне з агульнай геакрыялогіяй вылучаецца інжынерная геакрыялогія, якая вывучае навуковыя асновы праектавання і будаўніцтва розных будынкаў на шматгадовамёрзлых горных пародах, іх воднай і цеплавой меліярацыі, іншыя прыкладныя задачы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геакрыялогія