wd wp Пошук:

Аляксандр Паўлавіч Стагорскі

Аляксандр Паўлавіч Стаго́рскі[2] (сапраўднае прозвішча — Пяцігорскі; руск.: Александр Павлович Стогорский; 26 лютага 1910 — 6 студзеня 1987) — савецкі віяланчэліст і музычны педагог. Прафесар (1961).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1934 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі М. І. Ямпольскага і ў 1936 годзе аспірантуру пад яго кіраўніцтвам. У 1934—1941 гадах быў салістам Маскоўскай філармоніі, і ў 1934—1948 гадах — салістам Гастрольбюро[3]. У 1936—1941 гадах асістэнт (з 1941 года дацэнт) Маскоўскай кансерваторыі. У 1941—1943 гадах выкладаў ва Уральскай кансерваторыі, у 1946—1954 гадах — у Горкаўскай кансерваторыі, у 1954—1962 гадах — у Беларускай кансерваторыі. У 1963—1984 гадах прафесар Маскоўскага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных.

Творчасць

Шмат выступаў як саліст. Быў першым выканаўцам канцэртаў для віяланчэлі з аркестрам В. А. Залатарова, А. В. Масалова, А. В. Багатырова, якія прысвяцілі яму гэтыя творы. Рэдактар твораў М. Аладава, В. Залатарова, А. Багатырова і іншых кампазітараў[2]. Аўтар выканальніцкіх і тэксталагічных твораў для віяланчэлі, у тым ліку твораў П. І. Чайкоўскага, І. С. Баха, Р. Шумана. Напісаў шэраг артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі.

Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Маскве (1937, 6-я прэмія).

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Віяланчэлісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Выкладчыкі Ніжагародскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР