wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Люцко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Люцко. Аляксандр Міхайлавіч Люцко́[1] (23 студзеня 19414 верасня 1997) — вучоны ў галіне ядзернай фізікі і радыеэкалогіі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1997).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (фізічны факультэт). Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі[2]. З 1970 года выкладаў на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1987 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй інструментальных і радыеізатопных метадаў даследавання Ціхаакіянскага інстытута біяарганічнай хіміі[2]. З 1992 г. А. М. Люцко на пасадзе рэктара створанага пры Беларускім дзяржаўным універсітэце Міжнароднага вышэйшага каледжа па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава.

Займаўся альпінізмам. Загінуў пры ўзыходжанні на гару ў Іспаніі[3].

Навуковая дзейнасць

А. М. Люцко належаць навуковыя працы па ізатопнай біяінтраскапіі, радыеактыўных індыкатарах для біятэхналогій. Займаўся вывучэннем наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аўтар 69 апублікаваных навуковых прац, у тым ліку 2-х манаграфій і 4-х навучальных дапаможнікаў па радыяцыйнай бяспецы для сярэдніх школ[2]. Па ініцыятыве А. М. Люцко і пад яго кіраўніцтвам была распрацавана Канцэпцыя радыеэкалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь[2].

Быў абраны сапраўдным членам Нью-Ёркскай акадэміі навук[2]. Уваходзіў шэраг міжнародных арганізацый.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
  2. 1 2 3 4 5 Люцко Александр Михайлович Архівавана 11 красавіка 2019.(руск.)  // Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
  3. Старонка памяці на сайце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 4 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Рэктары МДЭІ імя А. Дз. Сахарава
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Андалусіі