wd wp Пошук:

Альпінізм

**Альпінізм** — від [спорту](/Спорт "Спорт"), узыходжанне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці іншых мэтах. Афіцыйная гісторыя альпінізму пачынаецца з 1786 года (узыходжанне швейцарцаў [Ж.Бальмы](/Жак_Бальма "Жак Бальма") і [М.Пакара](/Мішэль-Габрыэль_Пакар "Мішэль-Габрыэль Пакар") на [Манблан](/Манблан "Манблан") у [Альпах](/Альпы "Альпы")). З 2-й паловы 19 стагоддзя ўзнікаюць альпінісцкія клубы ў [Англіі](/Англія "Англія"), [Аўстрыі](/Аўстрыя "Аўстрыя"), [Італіі](/Італія "Італія"), [Швейцарыі](/Швейцарыя "Швейцарыя"). Да канца 19 стагоддзя ў [Альпах](/Альпы "Альпы") былі адолены многія вяршыні, пракладзены складаныя маршруты. Па меры вывучэння і даследвання іншых [горных сістэм](/Горная_сістэма "Горная сістэма"), удасканалення сродкаў зносін пашыралася геаграфія альпінізму, які актыўна развіваецца з 1950-х гадоў пасля пакарэння найвышэйшых вяршыняў свету.

Альпінізм патрабуе добрай фізічнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, спецыяльнага адзення, абутку, харчавання для жыццезабеспячэння ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спартсменаў. Пры ўзыходжанні на вяршыні вышынёй больш за 8000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізме прынята класіфікацыя маршрутаў паводле іх складанасці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спецыяльных альплагерах і школах. Узыходжанне робяць, як правіла, у складзе групы, з інструктарам або гідам-правадніком (на пачатковым этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спецыяльная горнавыратавальная служба. Нацыянальныя федэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб’яднаны (з 1932) у Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый. Праводзяцца альпініяды.

На Беларусі альпінізм развіваецца з 1950-х гадоў. Дзейнічае з 1955 года федэрацыя альпінізму і скалалажання. З 1973 года праводзіцца першынство краіны па альпінізме.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Альпінізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара