wd wp Пошук:

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Дз. Сахарава БДУ (руск.: Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ) — структурнае падраздзяленне БДУ

Гісторыя

Створаны ў студзені 1992 года ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў-радыеэкалагаў для барацьбы з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першыя два навучальныя гады ўніверсітэт ажыццяўляў падрыхтоўку студэнтаў, якія скончылі два курсы іншых вышэйшых навучальных устаноў, з 1994/1995 навучальнага года перайшоў да паўнавартаснай падрыхтоўкі спецыялістаў. За перыяд існавання неаднаразова змянялася назва:

25 лістапада 2005 г кіраўнікамі ўрадаў краін СНД падпісана рашэнне аб наданні Установе адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава» статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па экалагічнай адукацыі.

27 мая 2015 года апублікавана Пастанова Савета Міністраў № 450, згодна з якой Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт ім. А. Д. Сахарава выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Беларусі, і далучаны да комплексу БДУ як Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А. Д. Сахарава БДУ[1]. З гэтага часу дырэктарам Інстытута з’яўляецца С. А. Маскевіч[2].

Кіраўнікі

Рэктары

Дырэктары

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. Международный государственный экологический институт имени А. Д. Сахарова БГУ Архівавана 29 красавіка 2017.//BUDNY.BY
  2. Это наша история Архівавана 6 мая 2017. // Сайт Інстытута
  3. да 1994 г. дырэктар установы, якая на той час была каледжам
  4. Это наша история Архівавана 6 мая 2017. // Сайт Інстытута

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
З’явіліся ў 1992 годзе
Універсітэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1992 год у Мінску
Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Дз. Сахарава
Даўгабродская вуліца
Факультэты паводле алфавіта