wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі

Аляксандр Мікалаевіч Ляўда́нскі (29 жніўня (10 верасня) 1893, в. Юр’ева, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934)

Біяграфія

Скончыў у 1922 годзе Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 19221925 вучыўся ў Смаленскім універсітэце, з 1925 яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея. З 1927 у Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР.

Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт. Арганізатар першых навукова-археалагічных экспедыцый у БССР. Арыштаваны 19 мая 1937; па пастанове НКУС ад 25 жніўня 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958.

Праца

Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.

Даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка (гл. гістарычная тапаграфія Полацка), вывучаў яго помнікі — Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскую царкву, бельчыцкія храмы (гл. Бельчыцкі Барыса-Глебскі манастыр). Разам з В. Р. Тарасенка даследаваў у 1928—1930 г. Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Постаці Інбелкульта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага археалагічнага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Даследчыкі славянскага паганства
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара