wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Бенуа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бенуа.

Алякса́ндр Мікала́евіч Бенуа́ (фр.: Alexandre Benois; 21 красавіка [3 мая] 1870, Санкт-Пецярбург — 9 лютага 1960, Парыж) — рускі мастак, гісторык мастацтва, мастацкі крытык, заснавальнік і галоўны ідэолаг аб’яднання «Свет мастацтва».

Біяграфія

Нарадзіўся 21 красавіка (3 мая1870 года ў Санкт-Пецярбургу, у сям’і архітэктара Мікалая Лявонцьевіча Бенуа і яго жонкі Камілы, дачкі архітэктара Альберта Каваса. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі Чалавекалюбівага таварыства. У 1885—1890 гадах вучыўся ў прыватнай гімназіі Карла Мая, дзе пазнаёміўся з будучымі паплечнікамі па «Свету мастацтва» Дзмітрыем Філосафавым, Вальтэрам Нувелем і Канстанцінам Сомавым[9].

Некаторы час у 1887 годзе быў вольным слухачом Акадэміі мастацтваў, але не закончыў яе, бо лічыў, што мастаком можна стаць толькі бесперапыннай працай. Таксама займаўся выяўленчым мастацтвам самастойна і пад кіраўніцтвам старэйшага брата Альберта. У 1894 годзе скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта.

А. Бенуа. Прагулянка караля. 1906. Траццякоўская галерэя

Упершыню прадставіў свае працы на выставе і прыцягнуў да сябе ўвагу спецыялістаў у 1893 годзе. У 1894 годзе пачаў сваю кар’еру тэарэтыка і гісторыка мастацтва, напісаўшы главу аб рускіх мастаках для нямецкага зборніка «Гісторыя жывапісу XIX стагоддзя». У канцы 1896 года разам з сябрамі ўпершыню прыехаў у Францыю, дзе напісаў «Версальскія серыі» — карціны, якія адлюстроўвалі прагулянкі па парку «караля-сонца» Людовіка XIV. У 1897 годзе Бенуа набыў вядомасць дзякуючы серыі акварэлей «Апошнія прагулянкі Людовіка XIV», напісанай пад уражаннем ад знаходжання ў Парыжы і Версалі. Тры карціны з гэтай выставы былі набытыя Паўлам Траццяковым. У 1896—1898 і 1905—1907 гадах працаваў у Францыі.

Стаў адным з арганізатараў і ідэолагаў мастацкага аб’яднання «Свет мастацтва (Мир искусства)», заснаваў аднайменны журнал. Разам са Сяргеем Дзягілевым, Канстанцінам Сомавым і іншымі «мирискусниками» не прымаў тэндэнцыйнасць перасоўнікаў і прапагандаваў новае рускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Аб’яднанне прыцягнула ўвагу да прыкладнога мастацтва, архітэктуры, народных промыслаў, падняло аўтарытэт кніжных ілюстрацый, графікі, афарміцельскага мастацтва. Пропагандуючы старое рускае мастацтва і заходнееўрапейскіх майстроў жывапісу, у 1901 годзе пачаў выдаваць часопісы «Старыя гады» і «Мастацкія скарбы Расіі».[9] Бенуа — адзін са самых значных мастацкіх крытыкаў пачатку XX стагоддзя, увёў ва ўжытак тэрміны «авангард» і «рускі сезанізм».[10]

А. Бенуа. Ілюстрацыя да «Меднага конніка» А. С. Пушкіна

У 1903 годзе Бенуа стварыў адзін са шэдэўраў айчыннай кніжнай графікі — серыю ілюстрацый да паэмы Аляксандра Пушкіна «Медны коннік». Аднак яны былі адрынутыя як «дэкадэнцкія». Ілюстрацыі набыў С. Дзягілеў і надрукаваў іх разам з паэмай у часопісе «Свет мастацтва» (1904. № 1). Малюнкі Бенуа «зрабілі фурор і былі прызнаны усімі знаўцамі кнігі як ідэальная графічная работа». У 1905 годзе мастак працягнуў работу над ілюстрацыямі — для выдання, выпушчанага ў 1912 годзе Санкт-Петцярбургскім таварыствам пісьменнасці, а затым і ў 1916 году — для Абшчыны св. Яўгеніі. У 1917-м кнігу набралі ў друкарні Р. Р. Голіке і А. І. Вільбарга, але прадпрыемства гэтае было нацыяналізіравана, і кніга ўбачыла святло толькі ў 1923 году — пад маркай Камітэта папулярызацыі мастацкіх выданняў. Друкавалася яна ў Дзяржаўнай друкарні ім. Івана Фёдорова і пры садзейнічанні Петраградскага аддзялення Госіздата. У кнігу ўвайшло 37 малюнкаў Бенуа.

У 1904 году выйшла ў свет «Азбука ў карцінках» (1904), ледзьве ці не адзіная яго буйная праца для дзяцей. Мастак працаваў над ёй каля года, але ствараецца ўражанне, што ўсе ілюстрацыі зроблены «за адзін прысест» і што працэс малявання суправаджаўся гульнямі і размовамі з маленькім сынам Колей, пасля вядомым тэатральным мастаком.

«Азбука» атрымала цэнзурны дазвол 24 кастрычніка 1904 года, вытворчы цыкл па яе выданню заняў прыкладна паўгады. Па некаторых звестках, 34 хромалітаграфіі з золатам і срэбрам былі надрукаваны ў супрацоўніцтве з друкарняй І. Кадушына. На кнігу быў усталяваны высокі рознічны кошт — 3 рублі. Тыраж склаў 2500 экзэмпляраў.

У 1908—1911 гадах — Бенуа стаў мастацкім кіраўніком «Рускіх сезонаў» С. Дзягілева, якія праслаўлялі за мяжою расійскае балетнае мастацтва.

У 1911 году выходзіць выданне знакамітай аповесці А. Пушкіна «Пікавая дама» з ілюстрацыямі Бенуа.

Мастак падрабязна, прадумана, з любоўю аднаўляе гарадскую архітэктуру, касцюмы, побыт пушкінскага часу. У ілюстрацыях прыметны і ўплыў тэатру.

Хоць пасля крытыкі не раз адзначалі недахопы ілюстрацый да «Пікавай дамы», графічны выгляд якіх уяўляўся ім задужа пышным, карцінным і некалькі цяжкавагавым для «аголенага хараства» пушкінскага тэксту", тым не менш выхад кнігі стаў значнай падзеяй рускай мастацкага жыцця пачатку XX стагоддзя, а сучаснікі Бенуа ўбачылі ў ёй жывое ўвасабленне духу артыстызму.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Бенуа прымаў дзейсны ўдзел у рабоце розных арганізацый, звязаных з аховай помнікаў мастацтва і даўніны.

У 1919 годзе Бенуа узначаліў карцінную галерэю Эрмітажа, выдаў яе новы каталог. Працягваў работу як кніжны і тэатральны мастак і рэжысёр, у прыватнасці, працаваў над пастаноўкай і афармленнем спектакляў петраградскага Вялікага драматычнага тэатра. Апошняй работай Бенуа у тэатрах савецкай Расіі стала афармленне спектакля «Вяселле Фігаро» у БДТ.[9]

У 1922 годзе выйшла найбуйнейшая графічная работа Бенуа за гады рэвалюцыі — альбом «Версаль», дзе акварэлі мастака суправаджаліся яго ж тэкстам. У выданне уключаныя 26 акварэляў мастака; апроч гэтага, уступны артыкул і спіс малюнкаў суправаджаюць застаўкі і канцоўкі — яны надрукаваныя ў тэхніцы цынкаграфіі. Бенуа аформіў таксама тытульны ліст з застаўкай алегарычнага зместу і дэвізам Людовіка XIV «Nec pluribus impar» («Не саступаючы мноству») і ілюстраваную вокладку.

Версаль быў адной любімых тэмаў мастака. У аснове дадзенай працы — шматлікія натурныя назіранні: яшчэ ў кастрычніку 1896 года Бенуа здзейсніў сваю першую паездку ў Парыж, дзе замаляваў віды Версаля, якія паклалі пачатак яго знакамітым версальскім серыям.

Версаль для Бенуа — увасабленне гарманічнай лучнасці чалавека, прыроды і мастацтва. У артыкуле напачатку альбома, ён фармуліруе гэтую важную для яго думку: «…Версаль — не ода каралеўскай улады, а паэма жыцця, паэма ўлюблёнага ў прыроду чалавецтва, якое пануе над прыродай… манументальны гімн мужнай сіле, натхняльнаму жаночаму хараству, аб’яднаным чалавечым высілкам для агульных мэтаў».[11]

У 1925 годзе прыняў удзел у Міжнароднай выстаўцы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы.

У 1926 году пакінуў СССР. Жыў у Парыжы, дзе працаваў над эскізамі тэатральных дэкарацый і касцюмаў. Удзельнічаў у балетнай антрэпрызе С. Дзягілева «Ballets Russes» як мастак і аўтар-пастаноўшчык спектакляў. У эміграцыі шмат працаваў у Мілане у оперным тэатры Ла Скала.

У гэты перыяд ён стварыў серыю відаў Пецярбурга і яго прыгарадаў пад агульнай назвай «Успаміны». Ілюстраваў кнігі рускіх і французскіх аўтараў — «Пакуты маладога Вертэра» («Les souffrances du jeune Werther») А. Моруа (1926), «Урокі любві ў парку» («La leçon d’amour dans un parc»), 1927, «Грыгоры Арлоў» А. Папова (1946). У 1927 г. шмат працаваў над цыклам акварэляў да рамана А. де Рэнье «Грэшніца» («La pécheresse»). У 1945 году стварыў сюіту са сарака чатырох акварэлей да аповесці А. Пушкіна «Капітанская дачка». На жаль, гэтыя апошнія кнігі гэтак і не выйшлі ў свет. У цэлым кніжных прац парыжскага перыяду у Бенуа не гэтак шмат і яны не такія яркія, як у дарэвалюцыйныя гады.

У апошнія гады жыцця мастак працаваў над мемуарамі «Мае ўспаміны», на старонках якіх аднавіў атмасферу духоўных і творчых шуканняў Сярэбранага веку. Не менш значным было і выданне «Аляксандр Бенуа разважае… Артыкулы і лісты 1917—1960 гг.». Бенуа памёр 9 лютага 1960 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Баціньёль у Парыжы.

Сям’я

Паходзіў з мастацкай дынастыі Бенуа: сын Мікалая Бенуа, брат Лявонція і Альберта Бенуа і дваюрадны брат Юлія Бенуа.

Ажаніўся ў 1894 годзе з дачкой музыканта і капельмайстра Карла Іванавіча Кінда, Ганнай Карлаўнай (1869—1952), з якой быў знаёмы з 1876 года (з моманту шлюбу старэйшага брата Альберта Бенуа са старэйшай сястрой Ганны — Марыяй Кінд)[12].

Творы

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 22 красавіка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Петюшенко В. М. Бенуа Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 201–202. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Петюшенко В. М. Бенуа Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 201–202. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  7. https://www.centrepompidou.fr/fr/ressources/personne/ck446L6
  8. Бенуа // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 248. — 956 с.
  9. 1 2 3 Бенуа Александр Николаевич
  10. Ирина Вакар. Трубный хор голосов здоровых людей ; История художественного общества «Бубновый валет» с 1910 г. // Наше наследие. — 2005. — № 75-76.
  11. Бенуа А. Н. Версаль. — Петроград : Аквилон, 1922. — С. 15.
  12. Метрычны запіс рымска-каталіцкай царквы Св. Кацярыны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Мемуарысты рускага замежжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Экслібрысісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Юрысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Баціньёль
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Сцэнографы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Юрысты паводле алфавіта