wd wp Пошук:

Павел Міхайлавіч Траццякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траццякоў.

Павел Міхайлавіч Траццякоў (15 [27] снежня 1832, Масква — 4 [16] снежня 1898, Масква) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, збіральнік твораў рускага выяўленчага мастацтва, заснавальнік Траццякоўскай галерэі.

У 1850-х гадах Павел Траццякоў пачаў збіраць калекцыю рускага мастацтва, якую практычна з самага пачатку планаваў перадаць гораду. Адны з першых карцін, якія ён набыў у 1856 годзе, былі працы «Спакуса» Н. Г. Шыльдэра і «Сутычка з фінляндскімі кантрабандыстамі» (1853) В. Г. Худзякова. Затым калекцыя папоўнілася карцінамі І. П. Трутнева, А. К. Саўрасава, К. А. Трутоўскага, Ф. А. Бруні, Л. Ф. Лагарыа і іншых майстроў.

У 1860-я гады Траццякоў набыў карціны «Прывал арыштантаў» В. І. Якобі, «Апошняя вясна» М. П. Клота, «Бабуліны сны» В. М. Максімава і іншыя. Высока цаніў Павел Міхайлавіч творчасць В. Г. Пярова, якому пісаў у кастрычніку 1860: «Беражыце сябе для службы мастацтву і для Вашых сяброў». У 1860-я гады былі набыты такія працы Пярова, як «Сельскі хросны ход на Вялікдзень», «Тройка» і «Дылетант», у далейшым Траццякоў працягвае набываць карціны Пярова, заказвае яму партрэты, актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі пасмяротнай выставы твораў мастака.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119163217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119163217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Мецэнаты Расійскай імперыі
Памерлі ў Маскве
Хавальнікі музейных фондаў Расіі
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Нарадзіліся ў 1832 годзе
Траццякоўская галерэя
Купцы Расійскай імперыі
Калекцыянеры Расійскай імперыі
Памерлі 16 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 27 снежня
Калекцыянеры мастацтва
Памерлі ў 1898 годзе
Асобы
Заснавальнікі музеяў
Ганаровыя грамадзяне Масквы
Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Маскве
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных