wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Іпацьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іпацьеў. Аляксандр Мікалаевіч Іпацьеў[1] (руск.: Александр Николаевич Ипатьев; 17 (30) чэрвеня 1911, Растоў-на-Доне — 8 жніўня 1969, Горкі)[2] — вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, доктар сельскагаспадарчых навук (1959), прафесар (1960), Акадэміі навук БССР (1969).

Біяграфія

А. М. Іпацьеў нарадзіўся ў горадзе Растоў-на-Доне. У 1926 годзе скончыў сярэднюю школу ў Маскве. У 1930 годзе скончыў садова-агародны тэхнікум імя К. А. Ціміразева і быў накіраваны ў Сярэднюю Азію. Там працаваў агратэхнікам у саўгасе, інструктарам Туркменскай селекцыйнай станцыі ў Ташкенце. У 1930 годзе паступіў на факультэт вінаградарства Сярэднеазіяцкага сельскагаспадарчага інстытута, але па сямейным абставінам перавёўся ў Маскву. У 1931—1932 гг. працаваў лабарантам на Цэнтральнай катрольна-насеннай станцыі і адначасова завочна вучыўся ў Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева, якую скончыў у 1934 годзе. У 1933 г. на пасадзе навуковага супрацоўніка кафедры селекцыі акадэміі, у 1934—1936 гг. — асістэнт. У 1936 годзе А. М. Іпацьеў накіраваны ў Омск, дзе займае пасаду выконваючага абавязкі загадчыка кафедрай пладовых і агароднінных культур Омскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова намеснік дэкана, дырэктар плодаагародніннай вучэбна-доследнай станцыі, загадчык аддзелам зернебабовых культур Сібірскага інстытута збожжавай гаспадаркі. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1945 па 1948 год А. М. Іпацьеў у Мічурынску, загадчык кафедрай агародніцтва плодаагародніннага інстытута імя І. У. Мічурына. У 1948 годзе накіраваны ў горад Горкі, у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе да 1961 года ўзначальвае кафедру пладаводства і агародніцтва. У 1960 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1961 года А. М. Іпацьеў на пасадзе загадчыка аддзелам радыяцыйнай генетыкі Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР, з 1962 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце — прафесар кафедры генетыкі і дарвінізму, з 1965 г. — загадчык кафедрай сістэматыкі раслін. З 1966 года А. М. Іпацьеў зноў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка кафедрай. У 1969 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР.

Памёр А. М. Іпацьеў 8 жніўня 1969 г. у Горках[2].

Навуковая дзейнасць

А. М. Іпацьеву належаць навуковыя працы селекцыі, насенняводстве пладова-агароднінных культур, дыферэнцыяльнай сістэматыцы раслін. Правёў даследаванні па сусветным рэсурсам агароднінных культур па методыцы, распрацаванай М. І. Вавілавым, абследаванне пладаводства ў БССР. Праводзіў практычную работу па вывядзенні новых сартоў таматаў.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў. Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны двума медалямі ВДНГ СССР, медалём у гонар 100-годдзя І. У. Мічурына, шэрагам грамат і дыпломаў[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  2. 1 2 3 Ипатьев Александр Николаевич (30.06.1911—08.08.1969) — История БГУ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Омскага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Горках
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»