wd wp Пошук:

Аляксандр Лявонавіч Юрчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрчанка. Аляксандр Лявонавіч Ю́рчанка (нар. 1892 г. у в. Скверата, Мсціслаўскі павет, цяпер Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць, Расія — 2 жніўня 1919) — удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і барацьбы за Савецкую ўладу на Магілёўшчыне.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна-бедняка. Скончыў 2 класы царкоўна-прыходскай школы. Працаваў у сельскай гаспадарцы, а з 1910 г. рабочым на Марыупальскім металургічным заводзе ліцейнага цэха. У 1913 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Беларусі, у Карпатах, удзельнічаў у складзе 8-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту ў Брусілаўскім прарыве. За адвагу і смеласць гусар Юрчанка быў узнагароджаны медалём «За адвагу». На фронце вёў бальшавіцкую прапаганду сярод салдат, за што ў 1917 г. прыгавораны да расстрэлу. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў старшынёй палкавога камітэта і членам фракцыі бальшавікоў 5-й арміі. Удзельнік штурму Зімняга палаца.

Вясной 1918 г. вярнуўся ў родныя мясціны, дзе стварыў з сялянскай беднаты першую ў павеце камуністычную ячэйку з 40 чалавек. У 1918 г. прызначаны ваенным камісарам па харчаванню, а ў ліпені 1919 г. абраны старшынёй выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета. На 3 агульнапавятовай канферэнцыі камуністаў абраны старшынёй павятовага камітэта партыі.

Загінуў у час ліквідацыі банды на Мсціслаўшчыне 2 жніўня 1919 г. Пахаваны ў г. Мсціславе.

Памяць

Імем А. Л. Юрчанкі названа адна з вуліц Мсціслава. У 1972 г. на магіле пастаўлены бюст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хіславіцкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мсціславе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце