wd wp Пошук:

Аляксандр Кірылавіч Шэлепень

Аляксандр Кірылавіч Шэ́лепень (13 кастрычніка 1918 — 12 чэрвеня 1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).

Нарадзіўся ў вёсцы Забор’е Полацкага павета (цяпер Расонскі раён). Скончыў 7 класаў Клясціцкай сярэдняй школы, працаваў у Юхавіцкім леспрамгасе.

У Чырвонай Арміі з 1938 г. У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Заходнім фронце ў якасці камандзіра гарматнага разліку ў артылерыйскай часці. У 1942 г. скончыў курсы малодшых лейтэнантаў стаў. Ваяваў на Волхаўскім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік бітвы за Маскву, Берлінскай аперацыі.

Камандзір батарэі 121-й гаўбічнай артылерыйскай брыгады (2-я артылерыйская дывізія, 6-ы артылерыйскі корпус прарыву, 5-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант А. К. Шэлепень вызначыўся ў ходзе Берлінскай аперацыі. 16 красавіка 1945 года ў раёне горада Цэхін падчас контратакі праціўніка з групай байцоў батарэі аўтаматным агнём і гранатамі падтрымаў бой стралковых падраздзяленняў.

22—28 красавіка 1945 г. у вулічных баях батарэя разбурыла 26 аб’ектаў з агнявымі кропкамі, 4 барыкады, знішчыла шмат жывой сілы праціўніка. Калі разлік адной з гармат выйшаў са строю, А. К. Шэлепень сам абстрэльваў варожыя агнявыя пункты, чым садзейнічаў прасоўванню падраздзяленняў 26-га стралковага корпуса ўглыб Берліна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшаму лейтэнанту Шэлепеню А. К. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны да 1947 г. А. К. Шэлепень служыў у Савецкай Арміі, капітан. У 1951—1953 гг. працаваў старшынёй Полацкага абкама прафсаюза работнікаў дзяржгандлю і спажыўкааперацыі. Потым жыў і працаваў у Казахстане, Карэльскай АССР.

Пахаваны на Сулажгорскіх могілках у Петразаводску.

Узнагароды

Памяць

Імем героя названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 12 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Петразаводску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Петразаводску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Камандзіры батарэй у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга