.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Скшынецкі (нар. 28 лютага 1990, Карэлічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».
Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы»[2]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.
У студзені 2019 года стаў іграком НФК[3]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[4].
У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[5], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон[6]
Выступаў за юніёрскую зборную Беларусі. У 2010—2011 гадах правёў 10 матчаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | МТЗ-РІПА | ![]() | 20 | 0 |
2008 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() | 2 | 0 |
2009 | Д1 | МТЗ-РІПА | ![]() | 5 | 0 |
2010 | Д1 | Партызан | ![]() | 3 | 0 |
2011 | Д3 | Партызан-2 | ![]() | 9 | 1 |
2012 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 22 | 1 |
2013 | Д2 | Іслач | ![]() | 28 | 0 |
2014 | Д3 | Крумкачы | ![]() | 27 | 1 |
2015 | Д2 | Крумкачы | ![]() | 29 | 0 |
2016 | Д1 | Крумкачы | ![]() | 25 | 0 |
2017 | Д1 | Крумкачы | ![]() | 28 | 1 |
2018 | Д1 | Смалявічы | ![]() | 29 | 0 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() | 25 | 1 |
2020 | Д2 | Арсенал | ![]() | 24 | 0 |