.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Красноў (нар. 14 лютага 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, нападнік рагачоўскага «Макслайна».
Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2014 года пачаў прыцягвацца да дубліруючага складу, дзе пазней замацаваўся. З 2015 года стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасня 2016 года дэбютаваў за «Тарпеда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.
14 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[2], дзе стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні арэнды зноў стаў трэніравацца з жодзінскай камандай[3]. У першай палове 2019 года выступаў за дубль «Тарпеда-БелАЗ», а ў ліпені, не маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў адправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[4], дзе звыйчайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[5].
У лютым 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[6]. У жніўні 2020 года перайшоў у «Маладзечна»[7].
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па паганенні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[9] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайна»[10].
У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 4 | 0 |
2015 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 21 | 6 |
2016 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 20 | 9 |
2017 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 28 | 11 |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 2 | 0 |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 12 | 0 |
2019 (1) | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 6 | 2 |
2019 (2) | Д2 | Смалявічы | ![]() | 9 | 1 |
2020 (1) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 6 | 0 |
2020 (2) | Д3 | Маладзечна | ![]() | 10 | 3 |
2021 | Д2 | Крумкачы | ![]() | 24 | 5 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].