wd wp Пошук:

Аляксандр Андрэевіч Шабалін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шабалін.

Аляксандр Андрэевіч Шабалін (нар. 15 ліпеня 1938, в. Пухавічы,[1] Мінская вобласць, БССР, СССР — снежань 2013, Мінск) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен. Кіраўнік федэрацыі шашак Беларусі, міжнародны арбітр па шашках. Член Саюза журналістаў СССР (1967). Аўтар твораў на рускай і беларускай мовах. Член КПСС. Інструктар аддзела прапаганды, затым памочнік сакратара ЦК КП Беларусі (1971—78).

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Пухавічы Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Брат Анатоля Шабаліна, які стаў архітэктарам. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у рэдакцыях газет: «Гродзенская праўда» (1959—60), «Камсамольская праўда» (1963—66), уласкар «Камсамольскай праўды» па Беларусі (1966—69). Галоўны рэдактар часопіса «Беларусь» (з 1978). Друкуецца як празаік з 1960: газ. «Гродзенская праўда».

Творчасць

Аўтар кніг: Мы живем в деревне. Очерки. Минск, 1974; Владимир Коваленок. Минск, 1983. Сцэнарыст кіна- і тэлестужак: Твой дом на зямлі (1973); Агонь на сябе (1975); Людзі, людзі — высокія зоркі (1975); Хто сёння адсутнічае (1988). Жыў у Мінску.

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавічах
Катэгорыя·Шашачныя кампазітары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Члены Саюза журналістаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе