wd wp Пошук:

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, БДМТ — дзяржаўны маладзёжны тэатр у Мінску.

Гісторыя

Адкрыты 18 ліпеня 1984 года пастановай Савета Міністраў БССР. 30 красавіка 1986 года ў памяшканні клуба імя Ф.Дзяржынскага адбылася прэм’ера першай пастаноўкі тэатра - «Гэтыя незразумелыя старыя людзі…» паводле дакументальнай аповесці С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». 19 лістапада 1986 года адбылося ўрачыстае адкрыццё тэатра і пачатак першага тэатральнага сезона.

Восенню 1987 года тэатр атрымаў свой уласны будынак — былы кінатэатр «Спартак». Але рэканструкцыя працягвалася доўга, таму афіцыйнае наваселле адбылося толькі 25 сакавіка 1994 года.[1].

Сучаснасць

З красавіка 2009 года будынак Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра закрыты на рэканструкцыю. У будынку плануецца пашырыць сцэну і калясцэнічную прастору, замяніць абсталяванне, зрабіць прыбудовы, якія істотна павялічаць карысную плошчу[2].

З лістапада 2014 года Маладзёжны тэатр канчаткова пераехаў на новую пляцоўку — у былы Дом культуры Будтрэста № 1 (вуліца Казлова, 17).

Мастацкае кіраўніцтва

Зноскі

  1. История Белорусского государственного молодежного театра Архівавана 23 красавіка 2013.
  2. Белорусский государственный молодежный театр Архівавана 13 чэрвеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Тэатры паводле алфавіта
1984 год у Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
З’явіліся ў 1984 годзе
Тэатры Мінска
Тэатры, заснаваныя ў 1984 годзе