wd wp Пошук:

Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вячаслаў Кузняцоў.

Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцо́ў (15 чэрвеня 1955, Вена) — беларускі кампазітар. Член Беларускага саюза кампазітараў (1985). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю.

У 19831987 гадах працаваў загадчыкам музычнай часткі Дзяржаўнага тэатра лялек Беларусі, з 1987 года — выкладчык у Беларускай акадэміі музыкі1996 года — дацэнт, з 1998 года — загадчык кафедры).[1]

Творчасць

З’яўляецца аўтарам оперы «Запіскі вар’ята» паводле М.Гогаля (1987), балетаў «12 крэслаў» паводле І.Ільфа і Я. Пятрова (1983), «Паланэз» (1994), «Цар Саламон» (1998), «Макбет» (2000) паводле У.Шэкспіра, музыкі да спектакляў «Балада пра белую вішню» С.Клімковіч (1984), «Чырвоная шапачка» Я.Шварца (1986) у тэатры лялек; да радыёпастаноўкі «Кубліцкі і Заблоцкі» (сцэнарый В. Карняжыцкай, 1991).[2]

Вячаслаў Кузняцоў стварыў цэлую галерэю гукавых вобразаў Беларусi, якiя арганiчна звязаны з народнымi песеннымi традыцыямi. Гэта харавыя i вакальныя творы «Вясковыя святы», «Жаночыя песнi», «Ладачкi», «Беларускае вяселле», «Песнi Палесся i Падняпроўя», «Хатынскiя бярозы», «Спевы даўнейшых лiцвiнаў», «Цiхiя песнi», «Калыханкi».

Захапленне фальклорам знайшло адлюстраванне i ў аркестровай музыцы. Кампазiтар блiскуча валодае ўсiмi сродкамi аркестровай палiтры. Гэта яскравыя, яркiя п’есы «Жалейка», «Палессе», «Чаму ж мне не пець», «Карагод», «Свiрасцёлкi», «Веснавыя забаўкi», «Беларускiя танцы» i iнш.[3]

Балет «Вітаўт» В. Кузняцова (2013)

5 верасня 2013 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адбылася прэм’ера балета «Вітаўт» (балетмайстар Ю.Траян, дырыжор В.Воліч), музыку да якога напісаў В. Кузняцоў. У 2015 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку нацыянальнага балета «Вітаўт». На трэцім рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» «Вітаўт» перамог у чатырох намінацыях.[4]

30 кастрычніка 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета пад дзівосную музыку Вячаслава Кузняцова ажыла легенда аб Жанне д’Арк Белай Русі — Анастасіі Слуцкай. Паставіў балет «Анастасія» народны артыст Беларусі Юрый Траян.[5]

Асноўныя творы

Сачыненні для хору a’capella

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002) — за музыку да балета «Макбет» і абрад-дзеянне для народнага хора «Беларускае вяселле». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.[7]

Літаратура

Зноскі

  1. Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Вячаслаў Кузняцоў на сайце Беларускага саюза кампазітараў
  4. Композитор Вячеслав Кузнецов: «Партитуры не горят» Архівавана 9 чэрвеня 2021.
  5. ПОЗДРАВЛЯЕМ С ПРЕМЬЕРОЙ!
  6. 1 2 Кузнецов Вячеслав Владимирович на Беларускім харавым партале
  7. КУЗНЕЦОВ ВЯЧЕСЛАВ ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 9 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны