wd wp Пошук:

Наталля Яўгенаўна Гарбанеўская

Наталля Яўгенаўна Гарбанеўская (руск.: Ната́лья Евге́ньевна Горбане́вская; 26 мая 1936, Масква — 29 лістапада 2013, Парыж) — руская паэтэса і перакладчыца, праваабаронца, удзельніца дысідэнцкага руху ў СССР.

Біяграфія

Нарадзілася 26 мая 1936 года ў Маскве. Бацькі ў шлюбе не знаходзіліся, маці — Яўгенія Сямёнаўна Гарбанеўская, бібліятэкар, руская; бацька — яўрэй, з якім яна не мела зносіны, загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны на фронце[5].

Паступіла ў 1953 годзе на філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, займалася ў літаратурнай студыі. Першыя публікацыі вершаў Гарбанеўскай з’явіліся ў факультэцкай насценгазеце.

У снежні 1956 года была затрыманая КДБ у сувязі са знаёмствам з Андрэем Цярохіным і Уладзімірам Кузняцовым, арыштаванымі за распаўсюд улётак з пратэстам супраць савецкай інтэрвенцыі ў Венгрыі. Была вызвалена праз тры дні, выступала сведкай абвінавачання на працэсе Цярохіным і Кузняцовым. Па яе ўласным больш познім прызнанні, паказанні пачала даваць, бо ў ёй «разгулялася… камсамольская свядомасць»; «Вось гэта самы змрочны момант у маёй гісторыі жыцця, які я сама сабе не даравала»[6]. Увосень 1957 года была выключана з МДУ, нібыта за пропускі заняткаў[5].

У 1958 годзе паступіла на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага ўніверсітэта[5], у 1964 годзе скончыла яго па спецыяльнасці «Філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы». Працавала ў Маскве бібліятэкарам, бібліёграфам, тэхнічным і навуковым перакладчыкам. Была знаёмая з Аляксандрам Гінзбургам і Юрыем Галанскавым, перадрукоўвала самвыдатаўскія матэрыялы. У 1961 годзе нарадзіла першага сына, ў 1968 годзе — другога[5].

Удзельніца дэманстрацыі 25 жніўня 1968 года супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію, куды прыйшла разам з каляскай з грудным дзіцём. Гарбанеўская прынесла з сабой самаробны чэхаславацкі сцяг і два рукапісныя плакаты: «Няхай жыве свабодная і незалежная Чэхаславакія!» (на чэшскай мове) і «За вашу і нашу свабоду!» (на рускай мове)[7]. Была затрымана разам з іншымі дэманстрантамі, але ў той жа дзень вызвалена; ёй прад’явілі абвінавачанне ў «групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак». Не была асуджана разам з астатнімі дэманстрантамі, бо карміла грудное дзіця[8].

Да наступнага арышту паспела скласці дакументальную кнігу пра дэманстрацыю «Поўдзень. Справа аб дэманстрацыі 25 жніўня 1968 года на Чырвонай плошчы» (апублікавана ў Франкфурце-на-Майне, 1970 г.). У кнізе ўзноўлена хроніка падзей таго дня і сабраны ўсе матэрыялы, якія адносяцца да хода следства і вынясення прысуду па гэтаму палітычнаму працэсу. Кніга-дакумент была перакладзена на асноўныя еўрапейскія мовы, у СССР выдавалася ў самвыдаце ў 1969 годзе. Была арыштавана 24 снежня 1969 года па абвінавачанні ў «распаўсюдзе заведама ілжывых выдумак, якія ганьбяць савецкі дзяржаўны і грамадскі лад».

17 снежня 1975 года эмігравала. Жыла ў Парыжы. Удзельнічала ў палітычных выступах па ўсёй Францыі — у асноўным па запрашэнні групы «Міжнароднай Амністыі».

У жніўні 1990 года сталіца Чэхаславакіі Прага прысвоіла Гарбанеўскай і іншым удзельнікам дэманстрацыі 1968 года званне ганаровых грамадзян горада.

У Расіі Гарбанеўская публікавалася з 1990 года, у постсавецкі час рэгулярна прыязджала на радзіму. У кастрычніку 1990 года падпісала «Рымскі зварот».

У красавіку 2005 года прыняла польскае грамадзянства.

Памерла 29 лістапада 2013 года ў Парыжы. Пахавана ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз. У жалобнай цырымоніі прынялі ўдзел паслы Польшчы і Чэхіі.

Творы

Узнагароды

Зноскі

  1. Natalya Gorbanevskaya // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Natalja Gorbanewskaja // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Natalya Gorbanevskaya - obituary, Наталя Горбаневська - некролог
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. 1 2 3 4 Наталья Горбаневская: «Вот я дура была без страха»
  6. Наталья Горбаневская: За мнения преследовать нельзя
  7. Дмитрий Ермольцев. «За нашу и вашу свободу!»
  8. Горбаневская Нат. Евг. // Российский гуманитарный энциклопедический словарь. — Москва: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — Т. В 3 т.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія дысідэнты
Катэгорыя·Асобы