wd wp Пошук:

Анфлёр

Анфлёр (фр.: Honfleur) — марскі порт у Францыі, размешчаны ў вусце Сены насупраць Гаўра. Насельніцтва на 2006 год складала 8177 чалавек.

Агульныя звесткі

Адміністрацыйна адносіцца да рэгіёну Ніжняя Нармандыя. Дэпартамент камуны - Кальвадос. Уваходзіць у склад кантона Анфлёр. Акруга камуны - Лізьё. Код INSEE камуны 14333.

Выбітныя мясціны

У маляўнічым гавані — сярэднявечная царква св. Стэфана, у якой знаходзіцца музей старога Анфлёра. Папулярнасцю сярод турыстаў карыстаецца драўляная царква св. Кацярыны (XV стагоддзе). Яна нагадвае карабель, бо будавалася мясцовымі караблебудаўнікамі. Званіца гэтай царквы была ў XX стагоддзі перавезена на галоўную плошчу горада.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

  1. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Анфлёр
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Кальвадос
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных