Не блытаць з Альмека-шыкаланка.
Альме́кі (ісп.: Olmeca) † — стваральнікі найстаражытнейшай культуры ў Цэнтральнай Амерыцы.
Яны з’явіліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва ў III тысячагоддзі да н.э. Невядома, адкуль яны прыйшлі. Таксама невядома, куды на пачатку нашай эры яны нечакана зніклі. У II тысячагоддзі да н.э. альмекі стварылі ўласную цывілізацыю. Яны пакінулі багатую культурную спадчыну, якая захоўвае ў сабе нямала таямніц і загадак. Два самых вядомых альмекскіх помнікі — Трэс-Сапотэс (Веракрус) і Ла-Вента (Табаска). Спадкаемцам альмекскай культуры з’яўляецца эпіальмекская. Прамым нашчадкам гэтай культуры стала цывілізацыя майя[1].
Назва племені згадваецца ў ацтэкскіх гістарычных хроніках, але наўрад ці правамерна ўжываць яе для абазначэння цывілізацыі, якая існавала на некалькі стагоддзяў раней. Назва дадзена ўмоўна, па адным з невялікіх плямёнаў, якія жылі на гэтай тэрыторыі.[2]
У 1867 годзе Хасэ Мельгар, выпусціў у свет першае друкаванае паведамленне аб гіганцкай галаве «эфіопа» з Трэс-Сапотэс і тым самым паклаў пачатак вывучэнню забытай індзейскай культуры, згубленай у лясах Веракруса і Табаска. Шырокамаштабныя археалагічныя раскопкі мелі месца ў 1930-х гадах, калі Мэцью Сцірлінг са сваімі калегамі заклалі першыя шурфы і траншэі на зялёных схілах пагоркаў Ла-Венты і Трэс-Сапотэс. Быў адкрыты цэнтр альмекскай культуры ў П’едра Парада, музейны фонд якога папаўняецца за кошт працы экспедыцый мексіканскіх археолагаў з Нацыянальнага інстытута антрапалогіі і гісторыі. Вучоны археолаг Медэльін Сеніль з універсітэцкага музея горада Халапы, сталіца штата Веракрус, адкрыў невядомы горад альмекаў — Сін Кабесас («безгаловыя») гэта назва нарадзілася з-за мноства пашкоджаных і абезгалоўленых статуй, якія выглядваюць літаральна на кожным кроку з-пад зялёнага лісця джунгляў.
Альмекі пражывалі ў сельскагаспадарчых паселішчах на паўвостраве Юкатан. Збіралі вялікія ўраджаі маісу (кукурузы). Свой рацыён дапаўнялі рыбай, малюскамі і мясам дзікіх звяроў. Альмекі былі не толькі земляробамі і рыбакамі, але і спрактыкаванымі рамеснікамі і гандлярамі.
З цягам часу ўзніклі храмавыя комплексы, вакол іх — гарадскія цэнтры. Буйнейшы горад альмекаў — Ла-Вента (сучасная назва па месцы правядзення археалагічных раскопак). Яго ўзвышэнне і росквіт адбываецца ў 800—500 гадах да н.э. Гэты горад найбольш ярка ілюструе дасягненні альмекскай культуры.
Для альмекскай цывілізацыі характэрна самая незвычайная і вытанчаная ва ўсім цэнтральнаамерыканскіх мастацтве скульптура, прадстаўленая гіганцкімі каменнымі чалавечымі галовамі, алтарамі і стэламі (разьбянымі каменнымі маналітам). Выключна вытанчаны невялікія фігуркі і іншыя прадметы, выразаныя з нефрыту. Земляныя платформы служылі фундаментам для храмаў і насыпаў над грабніцамі, збудаванымі з прыродных базальтавых груд.
Каменныя маналіты вышэй чалавечага росту, якія мелі выяву галавы знойдзены ў розных гарадскіх цэнтрах. Магчыма, яны перадавалі вобразы родавых правадыроў таго ці іншага племені. А магчыма, і тое, што галовы-маналіты падкрэслівалі ўладу правіцеляў над навакольным светам.
Альмекі верылі ў існаванне замагільнага жыцця. Яны рабілі выявы сваіх багоў у выглядзе напаўлюдзей-напаўжывёл. У розны час абагаўляліся розныя жывёлы. Але перавагу аддавалі ягуару — вельмі хуткаму і небяспечнаму драпежніку. Ён паказваўся страшным і магутным, з апярэннем над брывамі і раздвоеным языком змяі.
Альмекі стварылі свой месячны каляндар. У канцы першага тысячагоддзя да н.э. яны перайшлі ад месячнага календара да сонечнага. Да гэтага ж часу адносяцца першыя ўзоры альмекскай пісьменнасці, якія дайшлі да нас. Альмекі пакінулі аб сабе памяць як выдатныя рэзчыкі па камені. Любімым вобразам іх мастацтва была фігура плачучага дзіцяці з рысамі ягуара.
Да характэрных асаблівасцей альмекскай культуры належаць выразаныя на камені даты, пазначаныя рысачкамі і кропкамі і падобныя з прадстаўленымі ў Монтэ-Альбане і ў мая. Яны адносяцца да апошніх стагоддзяў да нашай эры і ўяўляюць сабой найстаражытнейшыя ў Цэнтральнай Амерыцы пісьмовыя даты, што сведчыць аб адначасовасці альмекскай цывілізацыі і культур фармаціўнай эпохі іншых раёнаў. Яна таксама папярэднічае росквіту цывілізацыі мая класічнай пары.
Асноўны артыкул: Альмекская пісьменнасць Мова альмекаў невядома, паколькі іх пісьменнасць (продак пісьма мая) не дэшыфравана. Тэрэнс Каўфман, на падставе вялікай колькасці міхе-сокскіх запазычанняў у большасці месаамерыканскіх моў, асабліва культурных, выказаў гіпотэзу, якая атрымала вядомасць сярод лінгвістаў, што альмекі гаварылі на мове міхе-сокскай сям’і.
Маскі альмекаў
Альмекі на Вікісховішчы |
Тэмы гэтай старонкі (8):«Веру ў будучыню народы знойдуць у велічы свайго мінулага. Хай праходзяць цывілізацыі, але людзі заўсёды будуць памятаць тых, хто жыў раней і хто стварыў свет, у якім мы жывем». (надпіс у Музеі антрапалогіі ў Мексіцы).