wd wp Пошук:

Альбом Віленскі

«Альбом Віленскі» (фр.: Album de Wilna);(польск.: Album Wileńskie) ― серыя альбомаў літаграфій з відамі Вільні і яе наваколіц, помнікамі архітэктуры, партрэтамі гістарычных дзеячаў Беларусі і Польшчы.

Выданні Альбома

«Альбом Віленскі»

Альбомы выходзілі ў 18421875 гг. па ініцыятыве віленскага лекара і мецэната Яна Вільчынскага(руск.) бел. ― у шасці выпусках, неаднолькавых па аб’ёме і фармату, у двух варыянтах ― больш дарагія каляровыя літаграфіі і больш танныя манахромныя[1].

Мастакі «Альбома Віленскага»

Арыгіналамі ілюстрацый сталі каля 350 работ беларускіх, польскіх і рускіх мастакоў, якія жылі ці пабылі ў Літве і Беларусі: Ян Дамель, Міхал Андрыёлі, Канстанцін Кукевіч, Іван Хруцкі, Васіль Садоўнікаў(руск.) бел., Марцін Залескі і інш. Эстампы з іх прац рабілі парыжскія мастакі-літографы Адольф Лафос(руск.) бел., Франсуа Грэнье, Адольф Баё(англ.) бел., Філіп Бенуа (фр.: Philippe Benoist; 1813-1905) і інш. Альбомы друкавала парыжская друкарня Лемерсье[2].

Сюжэты «Альбома Віленскага»

Адно з выданняў Альбома

Вялікая колькасць прац ў Альбоме прысвечана Вільні і яе наваколіцам: гэта гарадскія вуліцы, гістарычныя будынкі (універсітэт, сабор св. Станіслава, касцёлы і інш.). Разнастайныя па выкананні партрэты дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ― Стефана Баторыя, Яна Снядэцкага, Станіслава Юндзіла, Барбары Радзівіл, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі і інш. Трэцяя серыя «Віленскага альбома» (1850) ўяўляла дзевяць эстампаў з медных гравюр па малюнках Францішка Смуглевіча на тэмы польскай гісторыі («Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку»), («Смерць Хадкевіча»), («Уступленне Баляслава Храбрага ў Кіеў»)[3].

У Музеі Віленскага ўніверсітэта захоўваецца 163 літаграфіі з Альбома. У віленскай карціннай галерэі адна зала цалкам прысвечана «Альбому Віленскаму»[4][5].

З «Альбома Віленскага»

Зноскі

  1. Jan Kazimierz Wilczyński (1847) (in pl). Album wileńskie J. K. Wilczyńskiego, obywatela powiatu wiłkomierskiego (Vilnian Album of J.K. Wilczyński, a citizen of the powiat of Wiłkomierz).
  2. Album de Vilna. — 1845-1875.
  3. Album Wileńskie Jana Kazimierza Wilczyńskiego (нявызн.).
  4. Музей Вильнюсского ун-та (нявызн.).
  5. Vilniaus tema Jono Kazimiero Vilčinskio leidiniuose (нявызн.) (недаступная спасылка). Vilniaus paveikslų galerijos. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Выяўленчае мастацтва Літвы
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Выяўленчае мастацтва Беларусі