wd wp Пошук:

Полацкае ляда

По́лацкае ля́да — выдавецкая суполка, заснаваная ў 1991 годзе Алесем Аркушам.

Выдавала літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Суполкай выдадзена больш дваццаці кніг, сярод іх: «Зямля Ханаан», «Зваротныя правакацыі» Славаміра Адамовіча, «Развітанне з Танталам», «Выпрабаванне развоем» Алеся Аркуша, «апошнія вершы леаніда галубовіча» Леаніда Галубовіча, «Зімовыя сны» Вінцэся Мудрова, «Водар цела», «Твар Тутанхамона» Юрыя Гуменюка, «Настурцыі» Ганны Брэскай, «Рысасловы» Людкі Сільновай, «Саната Арганата» Ігара Сідарука і іншыя.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выдавецтвы Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Таварыства Вольных Літаратараў