wd wp Пошук:

Таццяна Козік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козік. Таццяна Козік (нар. 11 студзеня 1962, Хоцімск, Магілёўскай вобласці) — беларуская мастачка, мадэльер адзення, жонка пісьменніка Алеся Аркуша.

Біяграфія

У 1980 годзе скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка, у 1988 годзе — Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прымысловасці (аддзяленне «мастацкае аздабленне і мадэляванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прымысловасці»). Навучалася ў Л. Скрыпнічэнка, С. Статкоўскай, А. Філіпенкі.

Падчас вучобы ў школе-інтэрнаце ўдзельнічала ў дзейнасці маладзёжнага творчага згуртавання Беларуская спеўна-драматычная майстроўня.  

Працуе ў галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва (габелен, батык), акварэлі, жывапісу і дызайна жаночага адзення з лёну. Самы вялікі габелен мастачкі «Крылы ператворацца ў карэнні» (1,5х6 м) быў выкананы мастачкай для офісу наваполацкага аддзялення Белпрамбудбанку. Аўтарка персанальных канцэптуальных выстаў «Птушыны рай» (Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, 2000), «Роздум каля вялікай вады» (Наваполацкі гарадскі выставачны зал, 2006), «Каляровыя сны зімовага саду» (Полацкая карцінная галерэя, 2010),«Выспа» (Полацкая карцінная галерэя, 2015), «Малюнкі ў паветры» (Віцебскі мастацкі музей, 2016), «У гэтых вокнах жыве любоў» (Полацкая карцінная галерэя, 2017), «Лён. Лёс. Летуценні» (Віцебскі мастацкі музей, 2018), «У гэтых вокнах жыве любоў» (мінская галерэя «Мастацтва», 2018). У 2010 годзе мела персанальную выстаўку ў галерэі Lust auf Kunst нямецкага горада Rehburg-Loccum.

У 2005 годзе выканала габелен «Спаская святыня», які быў ад імя жыхароў горада Полацка падараваны мітрапаліту Мінскаму і Беларускаму Філарэту з нагоды яго 70-годдзя.

Жыве і працуе ў Полацку.

Сям’я

Мае двух сыноў — Антона (нар. у 1988 г.) і Даніла (нар. у 2002 г.).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хоцімску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мадэльеры Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта