wd wp Пошук:

Алена Леанардаўна Іваноўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўская. Алена Леанардаўна Іваноўская (па мужу Скіндар; 3 мая 1885 — 10 мая 1973) — папулярызатар ведаў па беларусазнаўстве, спецыяліст у галіне конегадоўлі, перакладчыца; з роду Іваноўскіх.

Біяграфія

Дачка Леанарда Іваноўскага, сястра Вацлава Іваноўскага. Выхоўвалася ў Варшаве, у дзяцінстве часта бывала ў фальварку Іваноўскіх Лябёдка (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Каля 1905 года Алена Іваноўская прыехала на навучанне ў Ньюнам каледж[en] Кембрыджскага ўніверсітэта. Там з яе ўдзелам склаўся гурток студэнтаў пераважна з англійскай арыстакратыі, якую даследчык Гай Пікарда назваў «Кембрыджская хеўра». У ёй бралі ўдзел паэт Руперт Брук, біяхімікі Мюрыэл Уэлдэйл[en] і Гуя Онслаў і інш. Удзельнікі суполкі сур’ёзна цікавіліся беларускім фальклорам, сяброўка Руперта Брука Кэтрын Кокс у 1912 годзе некалькі месяцаў правяла ў Лябёдцы. У 1914 г. Алена Іваноўская змясціла ў лонданскім часопісе «Folk-Lore» («Фальклор») тэксты пятнаццаці беларускіх песень з нотамі, запісаных у ваколіцы Лябёдкі. Публікацыя суправаджалася вялікім уступам, дзе брытанскіх чытачоў знаёмілі з Беларуссю і яе праблемамі. Упершыню ў англійскай тэрміналогіі пры гэтым быў выкарыстаны тэрмін «White Ruthenia» замест «Wite Russia». Новая назва дапаўнялася тлумачэннем: «No White Ruthenian wold ever allow him self to by called by a name would imply tha the was Russian» («Ніводзін беларус ніколі не дазволіць называць сябе імем, якое значыць, што ён — рускі»). У 1914—1922 гадах часопіс «Folk-Lore» выдрукаваў 38 беларускіх песень з ваколіц Лябёдкі.

Сядзіба Іваноўскіх у Лябёдцы, 1933 год

Падзеі Першай сусветнай вайны разбурылі Кембрыджскую суполку. Алена Іваноўская з’ехала на радзіму, дзе ў 1915 годзе спрабавала адкрыць у Васілішках беларускую школу. Займалася конегадоўляй, захаплялася коннай яздой, гадавала хартаў. Супрацоўнічала з земляробчым часопісам «Саха» як спецыялістка ў конегадоўлі, пісала гаспадарчыя парады для земляробаў-беларусаў. На скачках у Лодзі ўпала з каня, доўгі час лячылася ў шпіталі.

З прыходам у 1939 годзе савецкай улады мужа якой вывезлі на ўсход, сама яна хавалася ў Вільні. Затым у родным фальварку перажыла нямецкую акупацыю. Тут схавалі ад нацыстаў дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг[pl] (1889—1983) і яе сястру Марыю Арнольд (1893—1995).

У 1944 годзе перабралася ў Варшаву. Пэўны час жыла ў Любліне. З 1946 года працавала перакладчыцай для місіі англійскіх квакераў у Казяніцах, пражыла тут 26 гадоў.

22 кастрычніка 2001 года за ўратаванне яўрэяў званне «Праведнікаў свету» было нададзена: Сабіне Іваноўскай з Ячыноўскіх, Алене Скіндар з Іваноўскіх, Ганне Карнецкай з Іваноўскіх[pl] і Адольфу Данілевічу[2].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 The Righteous Among the Nations Database
  2. sprawiedliwi.org.pl

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Галавічполі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Іваноўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Памерлі 10 мая
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных