wd wp Пошук:

Гай Пікарда

Гай Піка́рда (англ.: Guy Picarda; 20 ліпеня 1931, Лондан — 20 красавіка 2007) — брытанскі даследчык беларускай культуры.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і брэтонца і брытанкі ірландскага паходжання. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1955), універсітэт у Сарбоне (1959). Атрымаў юрыдычную адукацыю і цягам дваццаці гадоў працаваў адвакатам у французскай амбасадзе ў Лондане.

У канцы 1950-х г. адправіўся з экспедыцыяй на Падляшша, дзе збіраў старажытныя беларускія царкоўныя спевы. Вывучае творчасць беларускіх кампазітараў М. Равенскага, М. Куліковіча (Шчаглова), жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, распрацоўвае гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі ВКЛ. Займаецца пошукам старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданнем. У 1959 адшукаў у Кіеве Супрасльскі і Жыровіцкі ірмалоі — рукапісныя музычныя зборнікі XVI ст. рэлігійнага зместу. У 1961—70 выкладаў музыку і спевы ў беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лондане. Выдаў «Беларускі царкоўны спеўнік. Св. Літургія» (кн. 1—2, 1979—91), «Беларускі духоўны спеўнік» (Вільня, Лондан, 1989), склаў даведнік пра Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане (1971), анталогію беларускіх шматгалосых песнапенняў «Залатая Беларусь» (1998). Знайшоў і апублікаваў звесткі пра беларуска-брытанскія кантакты даўнейшых часоў: пра Яна Літвіна, Аляксандра Рыпінскага, Алену Іваноўскую і «Кембрыджскую хеўру», брытанскія кантакты Рады БНР і інш. Дапамагаў у арганізацыі на працягу 30 гадоў лекцый па беларусазнаўстве, выданні «The Journal of Byelorussian Studies». Ад 1997 да 2007 г. амаль у адзіночку рабіў англамоўны часопіс «Byelorussian Chronicle».

Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Мінск), кіруючай рады Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны, сакратар Англа-беларускага таварыства (Лондан).

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2000), дыпломам UNESCO (2006).

Паводле апошняй просьбы даследчыка, яго парэшткі пахаваныя ў крыпце Чырвонага касцёла ў Мінску. Архіў Гая Пікарды захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў 2007 годзе
Памерлі ў Лондане
Нарадзіліся 20 ліпеня
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Мастацтвазнаўцы Беларусі
Пахаваныя ў Мінску
Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Памерлі 20 красавіка
Асобы
Нарадзіліся ў Лондане
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара