wd wp Пошук:

Азіна

А́зіна[1] (трансліт.: Azina, руск.: Азино; да 1975 года Белае) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азінскага сельсавета. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р46.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, за 115 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха[2], каля возера Белае[3].

Гісторыя

Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года згадваецца як стан Белае. У 1821 годзе ў мястэчку Белае існаваў мураваны касцёл і карчма. У 1837 годзе сяло ў складзе Замшанскай воласці Полацкага павета. Пабудавана Свята-Вазнясенская царква. Працавала валасное праўленне і царкоўны прыход. Праводзілася два кірмашыН на свята Ушэсце і 26 верасня.

З 21 жніўня 1925 года вёска Белае — цэнтр сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. Дзейнічала працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 года арганізаваны калгас «Авангард». У 1940 годзе 45 двароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны знішчана 30 двароў. З 1944 года цэнтр калгаса, які з 5 сакавіка 1959 года ў складзе саўгаса «Белае». У 1946 годзе 72 двары. У 1968 годзе 186 двароў. 14 ліпеня 1975 года перайменавана ў вёску Азіна. У 1979 годзе 339 двароў. У 1994 годзе 347 двароў[2].

Насельніцтва

Гістарычныя і памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 5. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна
Катэгорыя·Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара