wd wp Пошук:

Уладзімір Марцінавіч Азін

Уладзімір Мартынавіч (Міхайлавіч) Азін (лат.: Voldemārs Āziņš; 26 верасня 1895 — 18 лютага 1920) — удзельнік Грамадзянскай вайны, чырвоны камандзір, камдзіў.

Біяграфія

Уладзімір Мартынавіч Азін нарадзіўся ў вёсцы Мар’янава Полацкага павета Віцебскай губерні ў сялянскай сям’і. Латыш. З адзнакай скончыў Полацкае гарадское вучылішча[2], з 1911 працаваў рахункаводам на фабрыцы ў Рызе, з 1915 года працаваў у Полацку[2]. У 1916 годзе быў мабілізаваны[2]. Удзельнік Першай сусветнай вайны, радавы.

У студзені 1918 года прызначаны камандзірам латышскага камуністычнага атрада[2]; затым у Вятцы фармаваў атрады Чырвонай Гвардыі[2]. Улетку 1918 года ў Вятцы У. М. Азін уступіў у РКП(б), быў прызначаны камандзірам батальёна 19-га Уральскага палка[2]. Неўзабаве полк увайшоў у склад 2-й арміі. У складзе 2-й арміі 19-ы Уральскі полк вёў баі на Казанскім кірунку, змагаўся з белагвардзейцамі і белачэхамі[2]. Пасля першых баёў Уладзімір Мартынавіч быў прызначаны камандзірам Арскай групы, якая ва ўзаемадзеянні з часткамі 5-й арміі 10 верасня 1918 года ўзяла Казань[2].

Пасля гэтага У. М. Азін быў прызначаны камандзірам 2-й зводнай дывізіі, якая вяла баі з паўсталымі супраць улады бальшавікоў працоўнымі і сялянамі ў Прыкам’і. У баях за Іжэўск[2] Уладзімір Мартынавіч праявіў асабістую храбрасць: у адказны момант бою ён асабіста павёў чырвонаармейцаў у бой. За гэты бой і за ўзяцце Іжэўска (гэта значыць падаўленне паўстання рабочых і сялян) Азін першым з чырвоных камдзіваў быў ганараваны ордэна Чырвонага Сцяга.

У канцы лістапада 1918 года дывізіі У. М. Азіна (Жалезнай Азінскай[2]) быў прысвоены парадкавы нумар 28, і яна ўвайшла ў склад 2-й арміі[2].

У пачатку 1919 года дывізія Азіна ваявала на Усходнім фронце супраць войскаў А. В. Калчака. У пачатку на баку белагвардзейцаў быў перавагу і Чырвоная Армія была вымушана адступаць. Ён зламаў супраціў белагвардзейцаў на кірунку Чарнушка — Сарапул, а затым перайшоў у наступ на галоўныя гарады Сярэдняга Урала. Жорсткія баі ішлі ў раёне пасёлка Куеда.

У маі 1919 года Чырвоная Армія перайшла ў наступ. Галоўны ўдар нанесла 28-я дывізія пад камандаваннем У. М. Азіна. У ходзе наступлення дывізія ўзяла гарады Сарапул, Агрыз і Ялабуга. 15 ліпеня 1919 года 28-я дывізія сумесна з іншымі часткамі 2-й арміі авалодала Екацярынбургам. Неўзабаве 2-ю армію перакінулі на поўдзень для барацьбы з Дзянікіным[2]. 28-я дывізія ўвайшла ў склад 10-й арміі і вяла баі на Царыцынскім кірунку. Азін быў у гэтых баях паранены ў руку, але ў шпіталі недалячыўся і вярнуўся ў дывізію.

У лютым 1920 года 28-я дывізія фарсіравала раку Маныч[2]. 17 лютага камдзіў У. М. Азін з камісарам Стэльмахам і групай разведчыкаў выехаў верхам на перадавыя пазіцыі для вызначэння становішча і рэкагнасцыроўкі. Падчас агляду мясцовасці яны сутыкнуліся з групай белаказакаў. Сыходзячы ад пагоні, Азін адстрэльваўся з рэвальвера, але пры скачку праз невялікі равок ў каня лопнула папруга і Азін упаў. Па адной з версій Уладзімір Мартынавіч Азін быў забіты казакамі пры спробе ўзяць у палон, па іншай версіі — пасля катаванняў пакараны ў станіцы Ціхарэцкая[2].

Узнагароды

Бюст У. М. Азіна ў Полацку (1979; скульптар С. Вакар, архітэктар Ю. Казакоў)
Бюст У. М. Азіна ў Чарнушцы, адкрыты 22 верасня 1979 года, аўтар Ю. П. Кляшчэўнікаў

Памяць

Зноскі

  1. Азин Владимир Мартинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак