wd wp Пошук:

Азінскі сельсавет

А́зінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — вёска Азіна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бельскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Белае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баярскага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Захарніцкага сельсавета перададзены вёскі Дохнары і Рудня, у склад Адамоўскага сельсавета перададзены вёскі Бела-Мацейкава, Мацейкава і Пярхальшчына[2]. 14 ліпеня 1975 года вёска Белае перайменавана ў Азіна, сельсавет перайменаваны ў Азінскі. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Адамоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Мацюшы, вёскі Бела-Мацейкава, Грамошча, Канстанцінава, Качарэжына, Кеўлы, Мацейкава, Новыя Замшаны, Парфенаўцы, Пярхальшчына і Рабінаўка)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 722 чалавекі[4], з іх 81,0 % — беларусы, 14,3 % — рускія, 2,8 % — украінцы[5].

Населеныя пункты

З 2013 года ў склад сельсавета ўваходзяць 25 населеных пунктаў:

Гістарычныя звесткі па населеных пунктах:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  6. Белорусская ССР: Административно-территориальное деление на 1-е января 1947 г. / Информационно-статистическое отделение Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1947. — 300 с. — С. 237.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азінскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе