wd wp Пошук:

Азулежу

Азулежу на будынку ў Алівейра-дзі-Аземейш(руск.) бел.

Азулежу (парт.: azulejo) — назва партугальскай кафлі(руск.) бел.. Традыцыйны партугальскі азулежу ўяўляе сабой распісаную цагляную плітку, часцей за ўсё квадратнай формы, абпаленую, паліваную, памерам 14 см на 14 см.

Вытокі

Першапачаткова слова zulaycha або zuleija («маленькі паліраваны каменьчык») прыйшло ў партугальскую мову з арабскай. Керамічныя кафлі выраблялі на старажытным Усходзе і выкарыстоўвалі для абліцоўвання сцен. Арабы прынеслі з сабой паліваную кафлю (зуляйдж(руск.) бел.) у Іспанію (дзе яна стала называцца «асулехас») і Партугалію (дзе тое ж самае слова прамаўлялася «азулежу»).

Самыя старыя азулежу ў Партугаліі (Каралеўскі палац у Сінтры, манастыр Кансейсан(парт.) бел. у Бежы) прыйшлі з Севільі і адносяцца да XV стагоддзя. Іх паверхня рэльефная, перагародкі і канаўкі прадухілялі непажаданае змешванне фарбаў. Арнамент, па мусульманскай традыцыі, складаўся ў асноўным з зорак.

Далейшая эвалюцыя

Азулежу на гарадскіх варотах Обідуша(укр.) бел.

У XVI стагоддзі ў італьянцаў была перанятая тэхніка маёлікі з нанясеннем фарбаў на плоскую паверхню, пакрытую цынкавай глазурай. З Італіі прыйшлі таксама і новыя тэмы, напрыклад, сцэны з антычных міфаў. Матывы жывапісу — часткай арнаментальныя, часткай натуралістычныя — станавіліся ўсё больш разнастайнымі і маляўнічымі.

З сярэдзіны XVII стагоддзя ў тэхніцы азулежу адбываюцца змены, звязаныя з нарастальным імпартам з Галандыі. Замест звыклай шматколернасці мастакі пачалі выкарыстоўваць выключна кантраст паміж белым колерам і кобальтавым сінім, а ў якасці сюжэтаў аддавалі перавагу выкарыстоўванню жанравых кампазіцый. У перыяд ракако (другая палова XVIII стагоддзя) азулежу зноў сталі паліхромнымі з перавагай далікатных тонаў (напрыклад, у палацы Келуш).

Сапраўды народным гэта мастацтва стала ў сярэдзіне XIX стагоддзя дзякуючы масавай прамысловай вытворчасці. З гэтага часу бліскучымі кафлямі пачынаюць упрыгожваць не толькі палацы і храмы, але таксама вонкавыя і ўнутраныя сцены самых розных пабудоў[1].

Музей азулежу

У Лісабоне ёсць музей керамікі(укр.) бел., дзе наглядна прадстаўлена развіццё гэтак характэрнага для Партугаліі кафлянага мастацтва ад пачатковых этапаў да нашых дзён. Адзін з экспанатаў уяўляе сабой панараму Лісабона даўжынёй 40 м, выкананую ў 1730 годзе, якая паказвае, якім быў горад да яго разбурэння пры землятрусе 1 лістапада 1755 года.

Зноскі

  1. Азулежу - Португалия, Лиссабон. Здесь человек счастлив(руск.)  (22 мая 2017). Праверана 11 ліпеня 2017. Архівавана 11 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Віды керамікі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Катэгорыя·Архітэктура Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай