wd wp Пошук:

Палац Пена

Палац Пена (Palácio Nacional da Pena) — палац у Партугаліі, знаходзіцца на высокай скале над Сінтрай і вылучаецца фантастычным псеўдасярэднявечным стылем. Уся кампазіцыя з гары, замка і прылеглага парку плошчай 270 гектараў — адзін з ранніх узораў рамантычнай ландшафтнай архітэктуры XIX стагоддзя. Замак і парк узніклі ў 1840 годзе як летняя каралеўская рэзідэнцыя на месцы маленькага закінутага манастыра ў стылі мануэліна. Будаўніцтва арганізаваў Фердынанд фон Саксен-Кобург-Гота — баварскі прынц, муж каралевы Партугаліі Марыі II. Ён уклаў у гэты праект велізарныя сродкі, і працы працягваліся да самай яго смерці ў 1885 годзе. Унутраныя памяшканні з убраннем захаваны ў тым выглядзе, у якім іх пакінула апошняя ўладальніца, каралева Амелія, вымушаная бегчы з Партугаліі ў 1910 годзе.

Галерэя

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. 1 2 http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Палацы Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле