wd wp Пошук:

Палац Сінтра

Палац Сінтра (парт.: Palácio Nacional de Sintra) — сярэднявечны палац у Сінтры, дзе з XV па канец XIX стагоддзяў жылі партугальскія манархі. Нефармальна называецца Вясковым палацам (Palácio da Vila). Нароўні з двума іншымі палацамі Сінтры ўключаны ў лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Яшчэ ў XII ст. на месцы палаца знаходзілася рэзідэнцыя маўрытанскіх кіраўнікоў. Захаваныя пабудовы ўзніклі большай часткай у праўленне Жуана I. Сярод гістарычна значных пакояў — Зала сарок, Зала лебедзяў і Арабская зала (пашкоджаны падчас землетрасення 1755 года). Палацавая капліца, магчыма, адносіцца да кіравання Дыніша I (1261—1325). Гербавая зала і рэнесанснае крыло, пабудаваныя для Мануэля I, дэкараванае паліхромнымі севільскімі кафлямі.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.wikilovesmonuments.org.pt/
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Палацы Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных