wd wp Пошук:

Сінтра

Сі́нтра (парт.: Sintra; [‘sĩtɾɐ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта ў складзе акругі Лісабон. Колькасць насельніцтва — 27 тыс. жыхароў (горад), 363,7 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад уваходзіць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіён Вялікі Лісабон. Уваходзіць у агламерацыю Вялікі Лісабон. Па старым адміністрацыйным падзеле ўваходзіў у правінцыю Эштрэмадура.

Краявід Сінтры
Палац Пена

Размяшчэнне

Горад размешчаны ў 23 км паўночна-заходней гарады Лісабон. У 18 кіламетрах ад горада знаходзіцца мыс Рока — самы заходні пункт Еўраазіяцкага кантынента.

Муніцыпалітэт мяжуе:

Насельніцтва

Насельніцтва муніцыпалітэта Сінтра (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
12 486 17 129 26 074 37 986 79 964 226 428 260 951 363 749 409 482

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1154 годзе. Да гэтага на гэтым месцы знаходзілася аднайменная крэпасць.

Славутасці

Сінтра і наваколлі з’яўляюцца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з-за шматлікіх славутасцяў, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна.

У самым горадзе размешчаны Нацыянальны палац Сінтры, а ў прылеглай горна-лесапаркавай зоне (Serra de Sintra) — палац Пена і паўразбураны Замак маўраў.

Непадалёк ад горада размешчаны вытанчаны Палац Мансерат і Кляштар капуцынаў.

Стары маўрытанскі горад з крэпасцю, якую ўзяў кароль Афонсу I у 1147 г., ужо ў Сярэднявеччы служыў летняй рэзідэнцыяй партугальскіх каралёў. У Сінтры знаходзіцца знакамітае памесце Кінта да Рэгалейра, на тэрыторыі якога знаходзіцца Палац Рэгалейра і прыгожы парк, які таксама ўвайшоў у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Ад Сінтры да мора пракладзена трамвайная лінія, якая адначасова з’яўляецца «жывым» музеем, бо на ёй ходзяць старадаўнія трамваі, пабудаваныя больш ста гадоў назад.

Эканоміка

Раёны

Фотагалерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Лісабон