wd wp Пошук:

Ажыка дуброўная

Ажы́ка дуброўная[3][4], Ажыка белаватая (Luzula luzuloides) — від кветкавых раслін роду Ажыка (Luzula) сямейства Сітнікавыя (Juncaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 30—60 см вышынёй. Расліна ўтварае дзёран. Верхняе лісце даўжэй суквецця ці роўнае яму, не шырэй за 4 мм. Суквецці з няроўнымі галінкамі, досыць шматлікімі. Кветкі на галінках сабраны па 2—5 у галоўкі. Лісточкі калякветніка ланцэтныя, вострыя, белыя[4].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і астравоў; натуралізаваны ў Вялікабрытаніі, Фінляндыі, Нарвегіі, усходняй Канадзе і на ўсходзе ЗША[5][6][7].

На тэрыторыі Украіны від расце ў лясах — у Карпатах[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Luzula nemorosa E. Mey.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 415. (руск.) (укр.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Ажыка
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта