wd wp Пошук:

Аднаполле

Аднапо́лле[1] (трансліт.: Adnapollie, руск.: Однополье) — пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыснянскага сельсавета. Вёска злучана аўтадарогай Н4679 з цэнтрам сельсавета Прысно, за 22 км на паўночны захад ад Веткі, 27 км ад Гомеля, на усходзе і поўнач — пойма і р. Сож.

Гісторыя

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. Каля вёскі знаходзяцца паселішчы жалезнага веку і ранняга сярэднявечча.

Вядома з 1560 года як дзяржаўная ўласнасць у Гомельскай воласці Рэчыцкага павета, які ў 1569 годзе быў падараваны паводле леннага права ротмістру гомельскага замка К. Ленскаму. У 1598—1599 гадах перададзена Вайніловічу.

У 1910 годзе фальварак у 500 дзесяцін зямлі з 1 дваром належаў купцу, стараверу А. В. Пенкіну.

У 1926 годзе ў складзе Прыснянскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1927 годзе — 35 двароў, а з 1929 года ў складзе калгаса імя Варашылава. У 1941 годзе — 49 двароў.

У 1943 годзе нямецкія акупацыйныя войскі спалілі вёску і расстралялі 2 жыхароў. 23 лістапада 1943 года вёска вызвалена войскамі 250-й і 397-й стралковымі дывізіямі Чырвонай Арміі. Вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Іскра».

У 1969 годзе — 50 двароў.

У 1997 годзе — 26 двароў.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Аднапо́ле
  2. 1 2 3 4 5 З гісторыі населенных пунктаў // Памяць: Веткаўскі раён: Гісторыка-дакументальная хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / Уклад. У. Я. Райскі; Маст. Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мінск: БЕЛТА, 1998. — 461, [1] с.: іл. — С. 448. — ISBN 985-6302-07-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аднаполле
Катэгорыя·Населеныя пункты Веткаўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Прыснянскі сельсавет