wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Аўстрыі

Федэральныя землі Аўстрыі

Згодна з канстытуцыяй, Аўстрыя з’яўляецца федэратыўнай рэспублікай і складаецца з 9 зямель (ням.: Bundesländer, адз. л. ням.: Bundesland).

Сцяг Герб Зямля Месцы ў
Бундэсраце
Плошча
(км²)
Насельніцтва чал.
на км²
Сталіца www
1 Бургенланд
Burgenland
3 3 966 (7) 280 350 (9) 70,7 (7) Айзенштат
Eisenstadt
2 Карынтыя
Kärnten
4 9 536 (5) 560 753 (6) 58,8 (8) Клагенфурт
Klagenfurt
Архівавана 19 студзеня 2007.
3 Ніжняя Аўстрыя
Niederösterreich
12 19 178 (1) 1 588 545 (2) 82,8 (4) Санкт-Пёльтэн
Sankt Pölten
4 Верхняя Аўстрыя
Oberösterreich
11 11 982 (4) 1 405 986 (3) 117,3 (3) Лінц
Linz
5 Зальцбург
Salzburg
4 7 154 (6) 529 085 (7) 74,0 (5) Зальцбург
Salzburg
6 Штырыя
Steiermark
9 16 392 (2) 1 203 986 (4) 73,5 (6) Грац
Graz
7 Ціроль
Tirol
5 12 648 (3) 698 472 (5) 55,2 (9) Інсбрук
Innsbruck
8 Форарльберг
Vorarlberg
3 2 601 (8) 364 611 (8) 140,2 (2) Брэгенц
Bregenz
9 Вена
Wien
11 415 (9) 1 660 534 (1) 4 001,3 (1) Вена
Wien
Сцяг Аўстрыі AT Аўстрыйская Рэспубліка
Republik Österreich
62 83 872 (113) 8 040 007 (86) 95,9 Вена
Wien

Органы ўлады федэральных зямель

Кожная федэральная зямля мае ўласны выбарны заканадаўчы орган — ландтаг (ням.: Landtag), урад (ням.: Landesregierung) і губернатара (ням.: Landeshauptmann). Выбары праводзяцца раз у пяць гадоў (у Верхняй Аўстрыі — раз у шэсць гадоў). Губернатар абіраецца ландтагам.

Федэральныя землі маюць параўнальна невялікія заканадаўчя паўнамоцтвы. Гэта ў асноўным абумоўлена гістарычнымі прычынамі, бо ў перыяд імперыі цэнтральная ўлада была ў асноўным сканцэнтравана ў сталіцы — Вене.

Насельніцтва зямель

Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Вена і Бургенланд размешчаны ў даліне Дуная, і таму амаль уся іх тэрыторыя прыдатная для земляробства. Астатнія ж пяць зямель займаюць усходнія перадгор’і Альпаў і малапрыдатныя як для сельскай гаспадаркі, так і для цяжкай прамысловасці. Таму насельніцтва на тэрыторыі, займаемай сучаснай Аўстрыяй, з дагістарычных часоў пражывала ў месцах, дзе сёння размешчаны гэтыя чатыры зямлі. Самы густанаселены рэгіён — Вена. Прыгарады Вены размешчаны ў Ніжняй Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, шчыльнасць насельніцтва ў гэтай зямлі невысокая, бо вялікія плошчы занятыя пад сельскую гаспадарку. Найменшая шчыльнасць насельніцтва — у высакагорным Ціролі, геаграфічна ізаляванай Карынтыяй і аграрным Бургенландам.

Гістарычнае развіццё

Рэспубліка Аўстрыя была створана пасля Першай сусветнай вайны на руінах шматнацыянальнай Аўстра-Венгерскай імперыі з 9 нямецкамоўных земляў, якія атрымалі сваё тэрытарыяльнае афармленне яшчэ ў Сярэднія стагоддзі, адасобіўшыся ад нямецкіх княстваў.

Зальцбург да 1803 года быў незалежным княствам пад кіраваннем Зальцбургцкага архібіскупа ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Верхняя і Ніжняя Аўстрыя ў мінулым уяўлялі сабой дзве паўсамастойныя часткі Аўстрыйскага эрцгерцагства — княства, якое з’яўлялася гістарычным сэрцам Аўстра-Венгерскай імперыі і якому пасля Першай сусветнай вайны прыйшлося развітацца са значнымі тэрыторыямі ў карысць Чэхаславакіі.

Гістарычны папярэднік Карынтыі — герцагства Карынтыя; Штырыі — герцагства Штырыя, Ціролі — графства Ціроль; частка тэрыторыі гэтых гістарычных правінцый пры правядзенні межаў дзяржавы Аўстрыя была перададзена суседзям — Італіі і Югаславіі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Аўстрыі