wd wp Пошук:

Адвечным шляхам

«Адве́чным шля́хам» — філасофскае эсэ, напісанае пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч у 1921 годзе ў Вільні, у якой глыбока раскрыты драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненне захаваць незалежнасць свайго духу.

З’яўленне і гісторыя друку

Перадумовы ўзнікнення тэксту

Варта адзначыць і тое, што час змены парадыгмы ў еўрапейскім мысленні на пачатку 20 стагоддзя супаў з палітычнымі і сацыяльнымі пераўтварэннямі ў Беларусі, дзе ў гэты перыяд адбываецца фарміраванне ўласнай ідэнтычнасці, праяўлянае ў культуры Адраджэннем, а ў палітыцы — імкненнем да пабудовы незалежнай дзяржавы.

Дух часу, пазначанага «пераацэнкай каштоўнасцей» (тэрмін Ніцшэ) і адмаўленнем класічных падыходаў у мысленні, не мог не паўплываць на беларускіх філосафаў, у тым ліку і на Ігната Абдзіраловіча.

Гэта часы вялікай інтэлектуальнай і сацыяльнай актыўнасці. На тле палітычных пераваротаў (рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў), Першай сусветнай і грамадзянскіх войнаў на Беларусі ўтвараюцца пэўныя інтэлектуальныя колы, адбываецца развіццё літаратуры, навукі і мастацтва. У 1918 годзе група беларускіх інтэлектуалаў на чале з Антонам Луцкевічам утварае Беларускую Народную Рэспубліку, якая, праўда, прайснавала нядоўга і не была прызнана ні нямецкім, ні расійскім урадамі. Але гэтая падзея паўплывала на далейшае вырашэнне пытання беларускай дзяржаўнасці, і ў 1919 годзе была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[4].

Жанр і структура тэксту

Тэкст Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» ёсць мастацкім подле сваёй формы (метафарычнасць, значная колькасць эмацыйна-афарбаванай лексікі, апавядальная інтанацыя) і філосафічным подле зместу, што дазваляе вызначыць яго, з прыналежнасці да жанру, як філосафічнае эсэ[4].

Але, не зважаючы на мастацкасць і вобразнасць, тэкст мае досыць выразную структуру і складаецца з:

На пачатку кожнай з частак змешчаны асноўныя тэзісы.

Праблематыка твору

У філасофскім эсэ «Адвечным шляхам» аўтар раскрыў драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх імкненне захаваць незалежнасць свайго духу. Галоўнай мэтай народа лічыў ён дзяржаўную незалежнасць, разглядаў яе як агульначалавечы ідэал. Адной з галоўных перашкод лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб’яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Абдзіраловіч сцвярджаў, што

ваганьне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая непрыхільнасьць ні да аднаго ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу
. Прычым, на яго думку, беларускі народ не стварыў выразнай культуры з-за таго, што ў яго гісторыі была
вялікая трагедыя народнага духу, якую перажыць выпала толькі двум-тром эўрапейскім народам: Беларусь ад 10 веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двух кірункаў эўрапейскай, пэўна, — арыйскай, культуры — усходняга і заходняга…
.[[5]](/Адвечным_шляхам#cite_note-5)

Зноскі

  1. Сяргей Дубавец. Прадмова Архівавана 27 кастрычніка 2007. // Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01308-2
  2. Internet-версія кнігі: 4-е выданне: Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. Змест Архівавана 27 сакавіка 2008.// Беларуская Палічка. Дата доступу: 19 сакавіка 2010
  3. Ігнат Абдзіраловіч. Адвечным шляхам(недаступная спасылка). — Львоў: Парахвія Св. Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, 2007. 21 с.
  4. 1 2 Таццяна Слінка. Праблема Беларускай ідэнтычнасці ў тэксце Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»(недаступная спасылка)
  5. Беларускія слоўнікі і энцыклапедыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Творы на беларускай мове
Творы 1921 года
Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Эсэ